У суботу ў горадзе пройдзе велагонка «Хварэем за нашых!». Пачнецца яна ў 12.00 з велапарада на вуліцы Сердзіча, старт уласна велагонкі — у 12.30, удзельнічаць могуць усе жадаючыя.
— Веласіпедыстаў мы раздзелім на тры групы. Першая — студэнты і працоўныя, другая — школьнікі, трэцяя — навучэнцы дзіцячых і юнацкіх спартыўных школ, — гаворыць Іна Самсонава, кіраўнік спартыўна-метадычнага аддзела Фрунзенскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. — Удзельнічаць у марафоне можна з 14 гадоў. Дыстанцыя для жанчын — 3—4 км, для мужчын — 4,5—
Запісацца на велагонку патрэбна да пятніцы 16 мая. Для гэтага неабходна падаць заяўку ў Фрунзенскі ФАЦ. Веласіпед, нагадваюць арганізатары, у удзельнікаў павінен быць свой.