Лёгка нідзе не бывае

Шмат месца ў ёй адведзена таксама і моладзі, выхаванню сапраўднага гаспадара на зямлі, павышэнню заробкаў сельскіх працаўнікоў.

АДЗІН з галоўных пунктаў праграмы кандыдата ў дэпутаты па Верхнядзвінскай выбарчай акрузе № 3 па выбарах дэпутатаў у Віцебскі абласны Савет дырэктара ААТ «Прудзінкі» Васіля КРАСНІКА — газіфікацыя аграгарадкоў Шайцерава, Прудзінкі, Валынцы, Антонава, Боркавічы, Лявонішына

Шмат месца ў ёй адведзена таксама і моладзі, выхаванню сапраўднага гаспадара на зямлі, павышэнню заробкаў сельскіх працаўнікоў.

На прыкладзе сваёй гаспадаркі, якой ён кіруе амаль трыццаць гадоў, Васіль Краснік даказаў, што невырашальных праблем не існуе. Калі прымаў яе, збіралі ўсяго па 18 цэнтнераў зерня на круг, сёння — па 40—50. Апошнім часам хлебаробы гаспадаркі — пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскіх «Дажынак». Ад каровы летась надоена 6600 кілаграмаў малака. А гэта грошы і — немалыя. Маючы іх, гаспадарка за свае сродкі вядзе рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў, будуе, павышае зарплату людзям.

— Лёгка не бывае нідзе, асабліва на сяле, — кажа кандыдат. — Але калі падыходзіць да справы па-гаспадарску, дык і тут можна многа чаго палепшыць!

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter