Девять рыбаков утонуло в субботу

Лёд крануўся

На мінулым тыдні «Рэспубліка» ўзнімала праблему гібелі людзей на вадаёмах краіны падчас зімняй рыбалкі. На жаль, выхадныя, якія прайшлі, пацвердзілі актуальнасць закранутага пытання: экстрэмальная рыбалка трагічна скончылася яшчэ для дзевяці аматараў падлёднага лову.  Што далей?


Большасць рыбакоў – шасцёра — загінулі ў Мінскай вобласці, удакладніў Алег Баразна, вядучы спецыяліст рэспубліканскага таварыства Асвод. Сумную статыстыку папоўніў Дзяржынскі раён, у якім патанулі адразу чатыры чалавекі: двое мужчын за-гінулі там на возеры Паланевічы, яшчэ двое сталі ахвярамі неакрэплага льду ракі Волма. Акрамя таго, трагедыі адбыліся ў Любанскім, Лідскім, Маладзечанскім, Іўеўскім і Чачэрскім раёнах. Многія з загінуўшых — маладыя мужчыны ва ўзросце ад 26 да 37 гадоў. Асноўнай прычынай трагічных выпадкаў стаў выхад на тонкі лёд.  


— У сувязі з масавай гібеллю людзей Мінаблвыканкам забараніў выхад на лёд на ўсіх вадаёмах вобласці. Забарона будзе дзейнічаць да асобага распараджэння – калі ўмовы надвор’я зробяць падлёдную рыбалку бяспечнай, — паведаміла Галіна Трафіменка, прэс-сакратар старшыні Мінаблвыканкама. — Су-працоўнікі мілі-цыі, Асвода і МНС узялі азёры, рэкі і нават пажарныя вадаёмы пад кругласутачны кантроль.


— Участковыя інспектары, супрацоўнікі ДАІ, аператыўна-дзяжурнай службы абвяшчалі пра небяспеку ў гучнагаварыцель, прасілі пакінуць лёд, — расказаў Андрэй Амбражэй, намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінскага аблвыканкама пра тое, як выконваецца распараджэнне Мінаблвыканкама. – Людзі, як правіла, адэкватна рэагавалі на заўвагі міліцыянераў і выходзілі на бераг. Праўда, некаторых аматараў экстрэмальнай рыбалкі ў Дзяржынскім раёне даводзілася літаральна выцягваць з ільду, які крышыўся пад нагамі. Сярод іх былі людзі сталага ўзросту, рыбакі са стажам, якія не знаходзілiся ў стане алкагольнага ап’янення. Пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні супрацоўнікі міліцыі не складалі. Хаця, калі б нехта катэгарычна адмовіўся перапынiць рыбалку, яго дзеянне можна было б расцэньваць як непадпарадкаванне законным патрабаванням і парушэнне пункта 50 раздзела 6 Правіл аховы жыцця людзей на водах аб забароне выхаду на лёд, таўшчыня якого не дасягае 7 см, а таксама ў перыяд ледаставу, інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.


— Мінаблвыканкам адрэагаваў аператыўна і правільна, — лічыць Наталля Гуйвік, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве. – Такія ж распараджэнні могуць выдаць і іншыя мясцовыя ўлады. Гэта забароніць хобі на той час, калі яно становіцца небяспечным. А рыбакі павінны ў першую чаргу памятаць пра сем’і і думаць пра ўласнае жыццё, а не пра колькасць злоўленых шчупакоў.



Увазе аматараў зімовай рыбалкі: пакуль што прагназуемыя ўмовы надвор’я не спрыяюць усталяванню трывалага лядовага покрыва. Вадаёмы і праталіны  ўкрыты снегам, лёд пад якім, нават з улікам маразоў, застаецца тонкім, і выходзіць на яго вельмi небяспечна. 

nevmer@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter