Лязо брытвы

Межы асобных краін нагадваюць лініі падзелу. Нават у Шэнгенскай зоне Еўрасаюза
Межы асобных краін нагадваюць лініі падзелу. Нават у Шэнгенскай зоне Еўрасаюза. Так, Венгрыя мае намер аддзяліцца ад Сербіі памежным мурам — для спынення патоку нелегальных мігрантаў. Як паведамлялася раней, Туніс пасля рэзананснага тэракту ў Сусе распачаў будаўніцтва абарончай сцяны і сістэмы траншэй уздоўж мяжы з Лівіяй, каб зрабіць заслон тэрарыстам. Сваю “Сцяну”, адгарнуўшыся ад Расіі, будуе і Украіна. Такім чынам, “раздзяляльныя лініі” ўзнікаюць не толькі паміж урадамі, палітыкамі, ваеннымі блокамі, але і людзьмі.

Палітыка, эканоміка і лакальныя канфлікты — у трэндзе міжнароднага парадку дня. Паводле звестак ААН, колькасць сірыйцаў, змушаных чатыры гады ўцякаць ад вайны, перавысіла чатыры мільёны. Яшчэ 7,6 мільёна ўцекачоў пакінулі роднае жытло, ідучы па лязу брытвы, але пакуль не змаглі перасячы сірыйскую мяжу.

Амерыканскі палітык Рон Пол занепакоены: “ЗША чакае маштабны эканамічны крызіс, накшталт грэчаскага. Для ажыццяўлення міжнародных аперацый краіны могуць адмовіцца ад долара. Расія і Кітай пазбаўляюцца ўжо ад яго ў разліках...”

Галеча — забівае. У Бангладэш, як адной з найбяднейшай у Азіі, падчас садакі (дабрачыннай раздачы адзення і ежы) у свяшчэнны месяц Рамадан загінула 23 жабракі, некалькі дзясяткаў параненыя. Адбылося гэта з-за цісканіны ў час выдачы бясплатных рэчаў гаспадаром тытунёвай фабрыкі ў горадзе Міменсінгх.  

Складаная эканамічная сітуацыя закранула і нашых суседзяў. Паводле заявы расійскага віцэ-прэм’ера Вольгі Галадзец, колькасць бедных у Расіі дасягнула крытычнай рысы — 22 мільёны. У сувязі з гэтым расійскі ўрад рэалізуе некалькі сацыяльных праграм.

А вось Таджыкістану спатрэбіцца

80 гадоў і два мільярды долараў для поўнага аднаўлення водазабеспячэння. Цяпер у гэтай сярэднеазіяцкай рэспубліцы, дзе насельніцтва забяспечана прэснай вадой толькі на 57 працэнтаў, пражывае 8,5 мільёна чалавек.

Тым часам наша краіна, набыўшы статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, пазней можа разгледзець свой адпаведны ўдзел у БРІКС, упэўнены першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі. А вось дынаміка і прагрэс развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, які павінен запрацаваць на поўную моц да 2025 года, на думку кіраўніка Міністэрства замежных спраў Уладзіміра Макея, пакуль недастатковыя. Зніжаецца тавараабарот Беларусі з яе партнёрамі па ЕАЭС — Расіяй і Казахстанам.

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Пажывём  — пабачым!

Сустрэнемся...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter