Лявоніха на... ганцавіцкай арбіце

Аб канцэрце заслужанага калектыву “Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь”, які прайшоў у Ганцавічах, мясцовыя жыхары толькі і гавораць.

Культурная падзея, што адбылася ў райцэнтры ў межах рэспубліканскай акцыі “Беларусь — гэта мы!”, не пакінула абыякавым нікога з тых, хто прыйшоў на сустрэчу в высокім мастацтвам.

Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы Ганцавіцкага райвыканкама Лідзіі Занько, гледачы былі ў захапленні ад выступлення сталічных гасцей. Асабліва ўразілі танцавальная пастаноўка “Крывічы”, ні з чым не параўнальныя “Беларуская полька” і “Лявоніха” ды іншыя канцэртныя нумары. Яскравым аздабленнем разнастайнай танцавальнай праграмы сталі песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Салодкай. У гэты дзень Ганцавічы ператварыліся ў сапраўдную культурную сталіцу вобласці...

Аляксандр КУРЭЦ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter