Ляцець самалётам намнога хутчэй

Брэст аднаўляе летнюю праграму чартараў у Турцыю і Балгарыю

З 30 мая аэрапорт Брэст аднаўляе летнюю праграму чартарных рэйсаў на курорты Турцыі і Балгарыі. Па першым напрамку турысты даляцяць да мора на самалётах «Boeing-737».

Таксама з 7 чэрвеня па панядзелках і чацвяргах узнаўляюцца рэйсы на Калінінград на 50-месных самалётах «CRG-200».

Летась авіякампанія «Белавія» выканала 27 рэйсаў Брэст—Калініград, на якіх было перавезена 1119 пасажыраў, яшчэ 9 рэйсаў Брэст—Анталія з 1117 пасажырамі і 9 рэйсаў Брэст—Бургас з 1327 пасажырамі на борце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter