Трэці фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 13 верасня

Ляскавічы запрашаюць

Трэці фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна...
Трэці фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна 13 верасня і збярэ каля 10 тысяч удзельнікаў і гасцей. Сёлета ў Ляскавічы з’едуцца афіцыйныя дэлегацыі і творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і нават далёкага Кітая. У прыватнасці, выканаўца з Паднябеснай Чэн Хаа рыхтуецца здзівіць выкананнем «Купалінкі» на беларускай і кітайскай мовах. «Фішкай» фестывальных дзен стане ўшанаванне ўладальнікаў звання «Ганаровы паляшук». Імёны прэтэндэнтаў на валоданне сувенірам «Слуцкі пояс» і бронзавай статуэткай арганізатары пакуль утойваюць. А вось самую прыгожую жанчыну рэгіёна журы конкурсу «Палеская прыгажуня» ўпершыню дапамогуць выбраць жыхары вобласці праз галасаванне ў Інтэрнэце. Акрамя таго, таксама змагацца за перамогу будуць удзельнікі конкурсу маладых сем’яў «Уладар сяла». Аматараў мастацкага слова згуртуе літаратурна-творчая пляцоўка, дзе адбудуцца выступленні літаратараў і прэзентацыя кнігі — пераможцы літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага «Вядзьмарка палеская» Віталя Куліка. Жадаючыя змогуць палунаць над зямлёй не толькі ў творчых фантазіях, але і на паветраным шары, больш прыземленым прапануюць катанне на коннай брычцы і цеплаходзе.

Мікалай ЖДАНОВІЧ 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter