Мирский замок не перестает удивлять своей гармонией

Ля сцен велічнага замка

Калі еду ў мястэчка Мір, адчуваю сапраўднае свята душы. За жыццё мне давялося пабачыць мноства прыгожых замкаў, але Мірскі — самы дарагі. Ён не перастае мяне здзіўляць сваёй гармоніяй. Унікальны помнік — сведка мінулых часоў, сімвал айчыннай гісторыі. Велічны сімвал сінявокай Беларусі заўсёды натхняе, заклікае да добрых і такіх жа велічных спраў. І я ведаю чаму.

Фото  БЕЛТА

Кожны жыхар Міра вам раскажа легенду пра прывід Белай Панны — Соф’і Святаполк Мірскай, якую ласкава называюць Сонечкай. Тут жартуюць, што яна часта наведваецца падземным ходам у Нясвіжскі замак да сваёй прыяцелькі Чорнай Панны.

Замак будавалі майстры з народа, але з надзвычай вытанчаным мастацкім густам. Велічнае ваенна-інжынернае збудаванне сведчыць пра мужнасць і непахіснасць народа. Сімвалічна, што гэты помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, што праносіліся па нашай шматпакутнай зямлі. У знакамітай паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» знаходзім апісанне «замка Гарэшкаў», які быццам выпісаны з Мірскага. Дарэчы, першым фільмам, знятым у сценах замка, і стала стужка «Пан Тадэвуш».

Не можа не радаваць, што ў ХХІ стагоддзі Мірскі замак — папулярнае месца ў турыстаў з розных краін свету. Дарэчы, брытанскі часопіс назваў гэты замак самым прыгожым у Еўропе. А яшчэ Мірскі замак вучыць, што няма нічога лепшага на свеце, чым мір на зямлі.

Захапляюся прыгажосцю замка з вострымі шпілямі, вузкімі акенцамі-байніцамі і сценамі, якія ўзвышаюцца на дзясяткі метраў угару. Нібы да самога неба, неба Бацькаўшчыны!

Канстанцін Карнялюк, Віцебск
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter