Лунінецкі раён

Лунінецкі раён размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці, у зоне Беларускага Палесся. Ён адміністратыўна падзелены на 1 гарадскі пасёлак раённага падчынення, 1 пасялковы Савет і 11 сельскіх Саветаў. Яго тэрыторыя складае 2,7 тысячы квадратных кіламетраў. У 82 населеных пунктах пражывае 74,3 тысячы чалавек, з іх у горадзе Лунінец — 24 тысячы, а ў горадзе Мікашэвічы — каля 14 тысяч. На Лунінеччыне размешчаны заказнікі «Лунінскі», «Борскі» і «Сярэдняя Прыпяць». Карысныя выкапні — торф, граніт, гліна, сапрапель.

Старшыня Лунінецкага райвыканкама Васіль АГІЕВІЧ: “У нас што ні вёска, то свой асаблівы ўклад жыцця...”

Лунінецкі раён размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці, у зоне Беларускага Палесся. Ён адміністратыўна падзелены на 1 гарадскі пасёлак раённага падчынення, 1 пасялковы Савет і 11 сельскіх Саветаў. Яго тэрыторыя складае 2,7 тысячы квадратных кіламетраў. У 82 населеных пунктах пражывае 74,3 тысячы чалавек, з іх у горадзе Лунінец — 24 тысячы, а ў горадзе Мікашэвічы — каля 14 тысяч. На Лунінеччыне размешчаны заказнікі «Лунінскі», «Борскі» і «Сярэдняя Прыпяць». Карысныя выкапні — торф, граніт, гліна, сапрапель.

– Лунінец, Кажан-Гарадок, Лунін, Сінкевічы, Лахаўка, Велута… Якую вёску ці мястэчка ў Лунінецкім раёне ні вазьмі, усюды адчуваюцца самабытнасць і непаўторнасць.

Лепшыя якасці свайго краю маюць намер прадэманстраваць народныя майстры, калектывы мастацкай самадзейнасці з гэтых і іншых населеных пунктаў нашага краю.

Лунінеччына ўвогуле дзіўная зямля. Тут нямала населеных пунктаў, дзе характэрныя для нашых мясцін рамёствы, народныя звычаі ў той ці іншай ступені захаваліся. Сёння мы займаемся іх папулярызацыяй, бо толькі так гэтае багацце можна захаваць.

Калі зазірнуць у гісторыю, то даведаешся, што першыя пісьмовыя ўпаміны пра Лунінецкі раён адносяцца да ХV стагоддзя. Прыкладна праз век ўпершыню ўпамінаецца мястэчка Кажан-Гарадок — цэнтр гандлю і рамёстваў.

Сёння Лунінеччына — развіты прамысловы і аграрны рэгіён Брэстчыны. Аснову мясцовай эканомікі складаюць мікашэвіцкі “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод”, іншыя прадпрыемствы. Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 гаспадаркамі, буйнейшыя з якіх — “СПК “Вулькаўскі світанак”, “Хваецкае”.

Шматгранным і цікавым жыццё людзей робяць супрацоўнікі дамоў культуры і клубаў, цэнтра культуры і народнай творчасці, краязнаўчага музея. Многія з іх стануць удзельнікамі фестывалю “Зов Полесья”. Гэта, безумоўна, наша мясцовая зорка, паэтка, збіральніца народнага фальклору, знаўца абрадаў і традыцый Анастасія  Якавец з вёскі Лобча. Раю пазнаёміцца з народнымі майстрамі Сяргеем Гнядзько, Наталляй Кацуба, якія таксама пакажуць свае таленты на гасціннай гомельскай зямлі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter