Лукашенко направил приветствие гостям и участникам Дня белорусской письменности

Удзельнiкам i гасцям Дня беларускага пiсьменства


Шаноўныя сябры!

Шчыра вiтаю гасцей i ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства.

Святочную эстафету сёлета гасцiнна прымае Слонiм — адзiн са старажытнейшых гарадоў Беларусi, якi за сваё шматвяковае iснаванне не аднойчы гераiчна пераадольваў суровыя выпрабаваннi. Ён захаваў гiстарычныя каранi i зараз гарманiчна спалучае ў аблiччы мiнулае i сучаснасць.

Вялiкая мiсiя Дня пiсьменства — аб’ядноўваць усiх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням лiтаратурныя i мастацкiя скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлiвыя адносiны да помнiкаў даўнiны, садзейнiчаць умацаванню пачуцця гонару за Радзiму.

Гэта ўрачыстае свята займае пачэсную пазiцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краiны i з’яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый i асэнсаваць iх месца ў цяперашнiм часе.

Сардэчна жадаю ўсiм новых цiкавых сустрэч, плённай працы i творчага натхнення.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter