Лукашэнка: мы ні пры якіх абставінах не адмовiмся ад сваёй зямлi i не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць

Беларусы ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад іх. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на свяце "Купалле. Александрыя збірае сяброў". Ён адзначыў:

Фото  БЕЛТА

– Вельмi рады таму, што з года ў год у гэтыя сакральныя для нашага народа вечары я вiтаю тут усё больш i больш нашых гасцей. Па-першае, сапраўдных беларусаў – разумных, добрых, сумленных. Якiя разам, як у нас кажуць, талакой, могуць i працаваць, i святкаваць. Па-другое, шчырых сяброў, што цiкавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай. Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намi дакрануцца да старажытных беларускiх традыцый. Убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квiтнеючых летнiх палёў. Адчуць, як недзе ў глыбiнi душы чароўнай папараць-кветкай прарастаюць любоў i асаблiвая павага да беларускай зямлі і беларускага народа.


Фото  БЕЛТА

Прэзідэнт дадаў:

– Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус – той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: "Свая хатка – родная матка, а чужая  мачаха".

deu@sb.by

Фото  БЕЛТА

Лукашенко: чувства единства в Александрии всегда с лихвой хватает на всех

Выступление Президента Беларуси на празднике "Купалье. Александрия собирает друзей"
Торжественное открытие республиканского праздника «Александрия собирает друзей» состоялось в Шкловском районе

Семья Веракса из Гомельской области стала победителем «Властелина села»

Побывать одновременно в четырех сезонах предлагают гостям Купалья в Александрии

Выставка белорусских тракторов и авто на празднике в Александрии стала популярной фотозоной
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter