Лiцэй пад блакiтнымымi елкамi

Сельскагаспадарчым лiцэем гэта навучальная ўстанова стала ў пачатку сёлетняга года. Створана ж яна была ў 1952 годзе як Палажэвiцкая школа механiзацыi сельскай гаспадаркi № 9 i тады ж, больш паўвеку назад, пераехала са Старадарожчыны ў Слуцк, дзе стала з часам дзяржаўным прафесiйна-тэхнiчным вучылiшчам сельскагаспадарчай вытворчасцi пад нумарам 209.
Сельскагаспадарчым лiцэем гэта навучальная ўстанова стала ў пачатку сёлетняга года. Створана ж яна была ў 1952 годзе як Палажэвiцкая школа механiзацыi сельскай гаспадаркi № 9 i тады ж, больш паўвеку назад, пераехала са Старадарожчыны ў Слуцк, дзе стала з часам дзяржаўным прафесiйна-тэхнiчным вучылiшчам сельскагаспадарчай вытворчасцi пад нумарам 209. Толькi ўявiце: за больш чым 50-гадовую гiсторыю тут падрыхтавана больш за 35 тысяч працаўнiкоў для сельскай гаспадаркi, грамадскага харчавання i гандлю, што прыкладна роўна па колькасцi палове насельнiцтва горада Слуцка. Рэдкая навучальная ўстанова можа пахвалiцца, што ў яе сценах вучылiся аж 4 будучыя Героi Сацыялiстычнай Працы, а для слуцкай гэта – гiстарычны факт. Месцiцца лiцэй каля аўтатрасы на Мiнск i павароту на Салiгорск, i яго карпусы не адразу разгледзiш за высокiмi верхавiнамi дрэў. Гонар выкладчыкаў i навучэнцаў – высокiя блакiтныя ёлкi, пад лапамi-галiнамi якiх праходзiш у галоўны корпус, як па вечназялёным тунелi. Да рэспублiканскага свята — “Дажынкi” — самi гаспадары на чале з дырэктарам Мiкалаем Уладзiмiравiчам Кавальчуком выклалi каля ўваходу акуратную дарожку з тратуарнай плiткi, побач нядаўна пабудавалi драўляную прывабную альтанку. На момант майго рэпарцёрскага вiзiту будаўнiкi заканчвалi касметычны рамонт уваходу ў вялiкую прасторную сталовую на 180 месцаў, дзе побач таксама прыгожая актавая зала, добрая бiблiятэка... — Да рэспублiканскага фестывалю хлебаробаў, — задаволены дырэктар, — лiтаральна ўсе аконныя рамы, а iх больш за 600, замянiлi на сучасныя шклопакеты. Стала прыгожа, утульна, цёпла. Усяго пад апекай лiцэя — 20 гектараў зямлi, дзе вырошчваюць хлеб, лекавыя раслiны. Сёлета тут сабралi 3 тоны зерня растаропшы, разлiчваюць атрымаць добры грашовы прыбытак. Дарэчы, сам Мiкалай Уладзiмiравiч iнжынерам-механiкам адпрацаваў 34 гады, пяты год узначальвае гэтую навучальную ўстанову. Як мне здаецца, у яго вельмi трывалыя каранi на зямлi, непарыўная сувязь тэорыi з практыкай. Менавiта па яго iнiцыятыве пашырана сфера вытворчай дзейнасцi, якая паспрыяла павелiчэнню пазабюджэтных сродкаў. Сёння лiцэй наладзiў супрацоўнiцтва з мясцовым цэнтрам занятасцi насельнiцтва, па заяўках якога ў 15 платных групах вучылiся муляры, штукатуры, аблiцоўшчыкi-плiтачнiкi, прадаўцы, повары. Чыстая выручка сёлета толькi па гэтаму напрамку – каля 70 млн. руб., а ўсяго за 8 месяцаў – звыш 200 мiльёнаў рублёў. Гэта i даходы ад ураджаю лекавых раслiн, ягад, пражывання будаўнiкоў у iнтэрнаце, здачы макулатуры i металалому. Толькi смачных булачак тут штодзень выпякаюць па 200—300 штук. Дзяўчатам, будучым кандытарам, добрая практыка, усiм – таннейшая “падкормка”, а лiцэю – жывая капейка. Як сказала мне намеснiк дырэктара лiцэя па вучэбна-вытворчай рабоце Наталля Русакевiч, у блiжэйшых планах – адкрыццё свайго пункта аўтасэрвi-су. А чаму б i не?! Лiцэй рыхтуе добрых спецыялiстаў па рамонце аўтамабiляў; трасы на сталiцу, Бабруйск, Мiкашэвiчы прахо-дзяць прама пад вокнамi; ды i ў самiм Слуцку аўтамабiлiстаў хапае... У лiцэi ганарацца, што яго выхаванцы працаўладкоўваюцца на ўсе 100 %. Тут вучацца ў асноўным дзецi са Слуцкага i Салiгорскага раёнаў, бо з упраўленнямi сельскай гаспадаркi i харчавання менавiта гэтых райвыканкомаў заключаны адпаведныя дагаворы. Але, зразумела, прымаюць i iншых хлопцаў i дзяўчат, жадаючых вучыцца ў Слуцку. Радуе педагагiчны калектыў i той факт, што сёлета, напрыклад, прыйшлi вучыцца маладыя людзi з добрымi атэстатамi, конкурс на некаторыя спецыяльнасцi быў 2 чалавекi на месца. Намеснiк дырэктара лiцэя па вытворчым навучаннi Уладзiмiр Полех, адзiн з самых вопытных педагогаў, працуе тут 33 гады. Ён завастрыў увагу на праблемах, якiя паўсталi перад лiцэем. Сёння, згодна з прэзiдэнцкай праграмай адраджэння вёскi, у сельскую мясцовасць прыходзiць i сучасная, камп’ютэрызаваная, энерганасычаная тэхнiка. Мiж тым машынна-трактарны парк, якi, дарэчы, налiчвае 70 трактараў, аўтамабiляў, камбайнаў, гадоў 8 як не абнаўляўся. Добра, што ў тых жа СПК “Лучнiкi” i “Наша нiва”, дзе на сельгасработах задзейнiчаны навучэнцы, там жа праходзяць i вытворчую практыку, паказваюць i расказваюць лiцэiстам пра навейшыя “Беларусы” i замежныя “Мегi” i “Лексiёны”. Але ж i на занятках павiнна быць сучасная тэхнiка. Ёсць i яшчэ адна праблема. Сёння ў лiцэi вучыцца 2/3 гарадскiх хлопцаў i дзяўчат, i, як паказвае практыка, далёка не ўсе яны потым працаўладкоў-ваюцца на вёсцы. Думаецца, што ў сувязi з той жа праграмай адраджэння сяла i ў гэтым напрамку трэба папрацаваць больш канкрэтна-прадметна самiм гаспадаркам па накiра-ваннi сюды карэнных хлебаробаў. У вёсках жа ўсе ведаюць, як хто працуе, якiя ў будучага спецыялiста каранi, цi не лайдак ён, нарэшце. Многiя юныя вяскоўцы псiхалагiчна не падрыхтаваны да тэсцiравання па той жа матэматыцы пры паступленнi ў лiцэйскiя групы. Бывае i так, што бацька-механiзатар прывозiць свайго сына прама ад камбайна, дзе той ужо не першы год працуе памочнiкам... Памочнiк выдатны ў шырокiм сэнсе слова, а вось да запаветнай планкi ведаў, бывае, не хапае бала-другога. Вось тут трэба рабiць патэнцыяльна моцнаму будучаму земляробу пэўныя скiдкi, iльготы... Зямля ж потым аддзячыць усiх нас.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter