Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У мінскім Батанічным садзе прайшло свята “Бэзавае полымя паэзіі”

Літаратурныя вобразы бэзу

Незвычайную імпрэзу ладзілі 26 мая супрацоўнікі Нацыянальнай акадэмія навук: як самога Батанічнага саду, так і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры ды Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Свята “Бэзавае полымя паэзіі” сабрала аматараў музыкі й літаратуры, прысвячалася цвіценню бэзу, праводзінам вясны.

Гучалі вершы, музыка, песні пад гітару ды спевы хора “Salutaris”, былі шпацыры па квітнеючых алеях, сустрэчы з супрацоўнікамі часопісаў “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Верасень”. Кожны, хто згадваў на ўваходзе пароль “Бэзавае полымя паэзіі”, праходзіў на свята бескаштоўна.

Голас Радзімы № 20 (3572), чацвер, 31 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter