Лiтаратурнае прадмесце

Вершы i проза

Рагнед Малахоўскi



Паверыць у восень


Хочацца верыць, што гэта лiстота ўваскрэсне.

Цiхi агонь заiрдзеў мiж задумлiвых дрэў.

Шызых нябёсаў лiецца панылая песня.

Як зразумець гэты слёзна-трывожны напеў?


Хочацца верыць, што вернуцца птушкi дадому.

Iншага дому у iх i ў мяне не было.

Сэнс гэтай восенi я да канца не ўсвядомiў.

Толькi б вярнулiся птушкi i ўсё ажыло.


Хочацца верыць, што восень палюбiць паэтаў.

Кожны згарэлы лiсток — ненапiсаны верш.

Кроплi дажджу неўгамоннага — безлiч сусветаў.

Чулую восень палюбяць паэты найперш.


Хочацца верыць у восень, якая не плача.

Полымя не пагасае ў пагоднай душы.

Стану мiж клёнаў крамяных i, можа, на ўдачу

Кiну лiсток у калюгу на слiзкай шашы.



Адзiнота

Мiгцяць над светам цьмяныя агнi...

Няшчыры вецер шэпчацца з лiстотай...

Каб жыць i не згубiцца ў мiтуснi,

Ратуюся шчымлiвай адзiнотай.


Яна блукае мiж высокiх сцен,

Што мы ўзвялi, каб не глядзець у вочы,

Каб не жадаць у душах перамен...

Ёй добра так. Iнакш яна не хоча.


Загляне ў адзiнокае акно,

Што поўнач ветлай свечкай сустракае.

Акно, нiбы душы замшэлай дно...

Нам сцiпла адзiнота спачувае.


Наканаваў быць разам бурны лёс, —

Прасцейшыя не разумеем рэчы.

I ранкам, узляцеўшы да нябёс,

Яна ў прыбой нырае чалавечы.


Алесь Емяльянаў-Шыловiч



Мой дождж


мой дождж пачынаецца з...

водару волкага дрэва,

крыкаў палёгкi шэрай травы,

якую вада вызваляе ад пыльнай лускi.

мой дождж працягваецца

i робiцца ўсё мацнейшым,

калi ты далёка —

нават будучы поруч,

бываеш далёка —

i тады мяне не ратуе

чаропiна парасона;

нiбы сухую сцяблiну,

кроплi-цапы абмалочваюць цела

мой дождж перапыняецца

вясёлкай тваёй усмешкi.


* * *

дзе ў прысадах з каштанаў падаюць,

нiбы перапаленыя агромнiстай плойкай,

скурчаныя цынамонавыя кудзеры;

двухпавярховыя дамы з пячным ацяпленнем

i паедзенымi моллю ўспамiнамi на гарышчы;

выспы прыватнага сектару,

дзе зданi свабодна блукаюць

мiж ценяў гаспадароў,

ажывае мой дзiцячы сусвецiк.

невялiчкi раённы цэнтр

ужо выцер з памяцi рысы твару,

а дарожны пыл не памятае маiх ступакоў.

я даўно ўзяў за правiла:

не шкадаваць учора.

а, ўласна, i не шкадую;

толькi счэсваю голкi з каштана аб крайку,

i, зрабiўшы мячык, б’ю аб асфальт.

ён цмыгае па дарожцы i знiкае з вачэй.

без найноўшых тэхнiчных прыладаў,

тэлепортаў, машыны часу

кожны вяртаецца да сваiх падворкаў,

садоў, узбярэжжаў, прыстанкаў.

мае каштанавыя прысады

таксама застануцца са мной.



Таццяна Пратасевiч



* * *

Да празрыстасцi яблыка, што праглядаюцца семкi,

Да бяздоннасцi неба, з’яднаўшага зоркi i Бога,

Да абсяжнасцi чыстай вады, што нясуць нашы рэкi,

Да цяпла нашых душаў, якога не будзе замнога...

Прыхiляю каленi i верую: мы ачуняем.

Акрылiм нашы сэрцы i думкi, ратуючы вечнасць.

Зразумеем, што новую эру сабой адчыняем.

I пачуем аднойчы, што клiча нас Божае Веча.


Маргарыта Прыка



Правакацыя на сняданак


Быў час, ты жыў падзеямi-верлiбрамi,

i кожны дзень — нiбыта выклiк лёсу.

i пад тваiмi цэлафанавымi крыламi

у лужынах свяцiлiся нябёсы.


Было жыццё — бясконцы палiндром,

рэiнкарнацыя з пчалы — у дыпладока.

Ты быў пустэльнiкам, i вось — душы пагром,

спакой у ёй i танная палёгка...


Чаго шукаў на бiржы весялосцi,

У чарзе за шчасцем што ж ты спахмурнеў?

I засталiся толькi вершаў стосы,

ды развiтальны, невыразны спеў.



Мiкола Кандратаў



* * *

Што можна ў сваю абарону сказаць,

Калi нечакана прапаў голас?

Балюча, бы на вастрыi ляза,

нiбы хто нябачны сцiскае горла.


Зямнымi шляхамi ты праўду шукаў.

Ды й iсцiна ад нематы не ратуе.

Цяпер ад бяссiлля кусаеш рукаў —

нямога цябе толькi Бог пачуе:


калi зацiхаеш зняможаны ты

на чорным вялiзным крыжы нематы.



А. Бацкель (Сяргей Календа)



ЧАКАННЕ

гэта як быццам ты доўга клеiў мадэль самалёцiка i засталася адна дэталь да завяршэння.

гэта калi ты сядзiш перад экранам кампутара i праз секунду пачнецца фiльм любiмага рэжысёра, якi ты чакаў два гады.

гэта калi ты бяжыш з мячом i разумееш, што не толькi пас быў трапным, але ёсць усе шанцы забiць вырашальны гол, i яшчэ секунда, галкiпер паслiзнуўся, а наперадзе пустая брама.

гэта калi ты атрымлiваеш доўгачаканы лiст i пачынаеш iрваць капэрту, ведаючы, што ўнутры цябе чакае прыемнасць.



ПАДАРУНКI

звычайна, калi нараджаецца дзiцё, да яго адразу збiраецца чарга наведвальнiкаў: бабулi, дзядулi, цёткi, дзядзькi, далёкiя i блiзкiя сваякi, сябры. немаўля атрымлiвае процьму ласкi, увагi i падарункаў.

i падарункi працягваюць з’яўляцца кожны тыдзень i месяц. бацькi мала што купляюць малому, акрамя памперсаў, бо трэба яшчэ знасiць i скарыстаць усё падоранае.

амаль кожны з нас прыходзiць у гэты свет аточаны падоранымi кашулькамi, пiнеткамi, споднiм, цацкамi i процьмай iншага, i, пакуль мы расцем, мы пакрысе зношваем i вырастаем з таго, што назапасiлася ў шафе. i калi апошняя рэч знiкае i сваякi забываюцца не толькi на падарункi, але i на наш дзень нараджэння, мы абнуляемся, i пачынаецца дарослае жыццё.



Наста Грышчук



* * *

У пушчы бязгучнай блукаюць сiвыя звяры.

Iх бельмы не ведаюць полымя позняй зары.

Iх вушы не ведаюць крокаў двуногiх iстот.

Iх вушы — працяг абялелых у iней лiстот.


Iх продкi не ведалi пугi, плуга i ярма.

Iх рухi не ведаюць нашага слова “дарма”.

Iх лапы ўрастаюць у мяккi падатлiвы мох.

Над iмi адзiн гаспадар, i iмя яму — Бог.


Iх iклы не ведалi iншага смаку, акром

Ажыны i грыба, амытага ручаём.

Iх лес нарадзiў, сказаўшы услед — “жывi”,

Да гэтага часу не ўбачыўшы iх крывi.


Iх дзецi выходзяць сiвымi з нямой зямлi,

Канец пупавiны скiдаючы на камлi.

У пушчу бязгучную смерць не шукае шлях:

Сюды не патрапiць нi ў цемры, нi на вятрах.


Народжаны тут навек застаецца тут.


* * *

Дым дзедавай “Астры” ўплятаецца ў белыя вiшнi.

Тут лiпень i мы, а iншыя — трэцi лiшнi.

Ружовае неба злятае з пяшчотных дрэў,

I захад палае, да попелу дзень згарэў.


Чым блiжай да ночы, тым неба здаецца глыбей.

Баiцца пакiнуць галiнку малы верабей —

Баюся скрануцца, бо скончыцца канфецi

I значыць, у хату прымусяць мяне пайсцi,


I значыць, пакiну я гэты бясконцы свет,

I, крэкнуўшы цяжка, падымецца з месца дзед,

I дзедава “Астра”, пакiнушы горкi дым,

застрагне ў нябёсах зiхоткiм агнём рудым.



Iрына Карэлiна



* * *

Брукаванка са злiткаў золата

у святле лiхтароў.

i, начной цiшынёй праколатая, —

да глыбiнь i асноў, —

я блукаю па зорных вулiцах,

удыхаючы пыл.

Мне здаецца, вось-вось перакулiцца

ў ваду небасхiл.

Гэты горад на беразе вечнасцi —

заканчэнне дарог.

Там, дзе мора злiваецца з млечнасцю,

пачынаецца Бог.

Я iду па аблоках акацыi —

скрозь пялёсткавы рой.

Нават тут — на цэнтральным пляцы

можна слухаць прыбой.

i адчуць — кожнай цела клетачкай,

да скразной нематы:

там, дзе мора злiваецца з млечнасцю,

пачынаешся ты.



Алёшка

Переспелый сентябрь склонился к земле,

И повисли дожди вместо штор на карнизе.

По ночам я любила сидеть на окне,

За окошком напротив играли “К Элизе”.

Ликовал под руками седой инструмент,

“У Алёшки  — от Бога”, — твердили соседи.

Даровитый мальчишка двенадцати лет —

Не по-детски задумчив, серьезен и бледен.

На пюпитре рояля белел нотный лист...

Нотный лист! Злая шутка соседских детишек.

Оборвался аккорд. Молодой пианист

Вдруг прижался щекой к полированной крышке.

Он не плакал. Казалось, он просто продрог

И нащупывал свитер дрожащей ладошкой.

В этот вечер со мной разговаривал Бог

Через тонкие пальцы слепого Алёшки.



Ксенiя Шталянкова



Фрустрацыя


Мне 3 гады. Я еду ў вазку па парку. Мяне коцяць бацькi, кожны ўзяўшыся за ручку са свайго боку. Яны аб нечым гутараць. Я таксама хачу прыняць удзел у размове i паварочваюся да iх, устаўшы на каленкi. Я адкрываю вусны, каб прамовiць штосьцi, на мой погляд, вельмi разумнае. Але замест словаў з рота вылятае чупа-чупс, якi я дагэтуль засяроджана грызла.

Ён падае памiж маiмi бацькамi на зямлю. I я бачу, як ён аддаляецца ад мяне, самотна лежачы на дарожцы...

Замест гэтай страты мне набываюць чырвоны паветраны шарык у выглядзе сардэчка. Шарык напоўнены гелiем, таму ён весела бадзяецца па-над маёй галавой. Яго прывязваюць да падлакотнiчка майго вазка. Я шчаслiва ўсмiхаюся шарыку, размазваючы слёзы па твары. Ён робiцца маiм найлепшым сябрам, але каля нашага пад’езда мяне чакае здрада. Шарык адвязваецца ад падлакотнiчка.

Ён адвязваецца i ляцiць у неба, далей i далей. Я бачу, як ён аддаляецца ад мяне, рэзка вылучаючыся сваёй чырванню на шэрых аблоках. “Як i з тым чупа-чусам”, — меланхалiчна думаю я, бо зрабiць больш мудрую выснову ў гэтым узросце яшчэ не магу.


Дар’я Латышава



Канцавы прыпынак


Я  стаяла на вакзале i развiтвалася з сабой, сабой ранейшай. Пыхкалi цягнiкi, мiтусiлiся людзi. Глядзела, як у далечынi знiкаюць вагоны, i разумела: мне не хочацца нiкуды з’язджаць. Здавалася, што знаходжуся ў тым самым месцы, адкуль можна пачынаць адлiк — спачатку назад, каб яшчэ раз зразумець, як важна iсцi наперад. Таму часта ў думках вярталася туды, дзе ўсё пачыналася.

. . .

За ўвесь час так нi разу i не пачула “кахаю цябе”, хоць Ягор казаў, што блiзкая, родная, што турбуецца, калi мы не побач. Ён не любiў размаўляць, больш маўчаў. Я звязвала гэтую стрыманасць з тым, што Ягор не такi, як усе. Ён умеў клапацiцца. Хоць нiколi не памятаў нашых дат i не рабiў прыгожых прызнанняў, але заўсёды быў побач i моцна трымаў за руку. Набываў вiтамiны i паiў травяной гарбатай, калi хварэла. Абдымаў, калi прыходзiла стомленая з працы, нiколi нi ў чым не папракаў. Мы нават развiталiся маўчаннем.

. . .

Я грэла рукi аб кубак гарачай гарбаты ў кавярнi на вакзале i чакала пачатку пасадкi на цягнiк. Праз паўгадзiны адпраўлялася ў iншую краiну. Бясконца паглядала на мабiльны i ўсё яшчэ чакала. Ягор абяцаў мяне праводзiць, праўда, ён нiколi не стрымлiваў абяцанняў.

На жаль, Ягор стрымаў слова. Таму ў той дзень, каб не трапiць на машыне ў затор i паспець да адпраўлення майго цягнiка, ён спусцiўся ў метро. У той дзень. 11.04.2011.


Павел Слизевич



Паук


Очень кстати вспомнилась ему одна история.

     В детстве они жили в ЮАР. Как-то раз, играя с ребятами, он присел отдохнуть на траву и не заметил, что сел рядом с норкой паука. Вдруг ощутил резкую боль в руке. Мальчик вскочил и успел заметить лишь несколько толстых лап, скрывшихся в норке. Он испугался и побежал домой. Его все время пугали пауками да змеями, чтобы он и думать не смел лазать во всякие норы. Теперь же он с ужасом замечал, как набухает место укуса. А еще он боялся, что умрет, и мама его за это сильно отругает.

— Мама! Меня укусил паук!

Мама, конечно же, не на шутку перепугалась, спрашивала, как выглядел паук, смотрела на место укуса, мельтешила, ища, чем бы помазать. Не придумав ничего толкового, подхватила мальчика на руки и побежала в больницу. Благо они жили близко. В приемной она сбивчиво рассказала, что случилось. Медсестра объяснила, как пройти к нужному врачу. Паренек уже немного успокоился и требовал спустить его на землю. Но мама будто и не слышала. Найдя нужный кабинет, на котором значилась табличка “Врач-токсиколог Торнтон Куимби”, она постучалась и вошла.

— Доктор, помогите, моего сына укусил паук!

— Мам, опусти меня, я сам.

— Ну для начала положите своего сына на кушетку, — улыбнувшись, произнес доктор. Он встал и подошел к мальчику. Врач был высокий и напоминал волшебника из сказок.

— Как тебя зовут? — с улыбкой спросил он.

— Джон.

— Что же произошло, Джонни?

— Меня укусил паук.

— Расскажи, как выглядел этот негодник?

—  Я его толком не успел рассмотреть, — ребенок задумчиво наморщил лоб. — Видел, что у него были толстые, мохнатые лапки.

— Покажи, куда он тебя укусил, не бойся.

— Ничего страшного, это, вероятно, был тарантул, — сказал доктор, обращаясь больше к матери. — Он его здоровью сильно не повредит. Пусть ваш сын придет ко мне завтра, я понаблюдаю, чтобы не было осложнений. Сейчас я помажу место укуса волшебной мазью, — теперь он говорил уже мальчику, — и болеть перестанет.

— Вы волшебник? — спросил мальчик восхищенно.

— Ну в какой-то мере да, — произнес доктор с загадочной улыбкой.

“Да, из него вышел бы прекрасный волшебник. Только как бы его назвать? Бладортин все же как-то несерьезно. Хм, может, как там было в поэме... Гандальв? А что, звучит. Да и этимология довольно подходящая, эльф с волшебным посохом. И длинной трубкой. Только все же сделаем немного благозвучнее...”

Смачно попыхивая трубкой, Джон красивым почерком вывел имя одного из самых известных волшебников фентези:

“Гэндальф”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter