Семь причин, чтобы посетить самый значительный белорусский фестиваль

«Лістапад» — вачэй зачараванне

«Лістападу» ўжо дваццаць тры. Узрост не дзіцячы. Школа далёка ў мінулым, нават універсітэты пройдзены. Азірацца назад, рабіць памылкі — сорамна. Цяпер толькі наперад. Станавіцца лепей, быць прыкладам для іншых. Гэта ў тэорыі, на практыцы крыху інакш. Фестываль стаў больш сталым, але менш прыкметным. Чырвоную дарожку, здаецца, назаўсёды вырашылі схаваць у камору. Але гэта вонкавая абалонка свята. Унутры ўсё не так дрэнна. Карэспандэнт «Р» знайшла сем прычын, каб завітаць на «Лістапад».


Фільм «Будучыня» — адно з упрыгажэнняў фестывалю.

Па-першае, назіраць за тым, як мяняецца фестываль, і ёсць самае цікавае. Шэсць гадоў таму змянілася каманда тых, хто яго робіць. Тады ж твар фестывалю пачаў мяняцца і зараз набыў ужо пэўныя рысы. Дырэктар Анжэліка Крашэўская не хавае, што ў гэтым годзе фестываль будзе праходзіць больш сціпла: «І год быў не просты, і жыццё не простае, але мы зрабілі ўсё магчымае, каб парадаваць тых гледачоў і прафесіяналаў, якія будуць хадзіць на кінапаказы».

Па-другое, у «Лістапада» свой арыгінальны погляд на прыроду і фармат кіно. «Мы, па сутнасці, адзіны кінафестываль, які робіць акцэнт на кінематографе былых або цяперашніх посткамуністычных краін», — зазначае дырэктар праграм ігравога кіно Ігар Сукманаў. Гэта ж, дарэчы, і адна з прычын (разам з высокім арганізацыйным узроўнем), па якой «Лістапад» атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) і стаў на адну ступеньку разам з Берлінскім, Венецыянскім, Варшаўскім і Маскоўскім фестывалямі. Карацей кажучы, у праграме асноўнага конкурсу ігравога кіно зноў шмат фільмаў нашых бліжэйшых суседзяў (Польшча, Румынія, Балгарыя, Венгрыя, Казахстан, Эстонія, Малдова), аздобленых кінематаграфістамі-грандамі (Германія, Францыя і гэтак далей). Усяго адзінаццаць стужак, дарэчы, адна кітайская. І ўсе — прызёры прэстыжных міжнародных фестываляў. Чаму б на гэта не паглядзець?

Што зараз робіцца ў беларускім кінематографе? На гэта пытанне можна адказаць, зазірнуўшы на фестываль, дакладней, на яго нацыянальны конкурс. Там фільмы на любы густ: ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя.

Анжэліка КРАШЭЎСКАЯ і Iгар СУКМАНАЎ: мы зрабілі ўсё магчымае, каб парадаваць гледачоў.
Фото listapad.com

Падчас канікулаў можна завітаць на «Лістападзік». Доўгі час ён лічыўся фестывалем дзіцячага кіно. Але зараз там няма стужак кшталту «Смяшарыкаў» ці «Шрэка». Сёння ва ўсім свеце на змену прыгодам і школьным гісторыям прыходзяць фільмы, дзе зафіксаваны ўсе найбольш складаныя моманты пары сталення. Вось і арганізатары нашага фестывалю адабралі карціны, у якіх уздымаюцца праблемы існавання дзяцей у гэтым велізарным свеце. Іншымі словамі, жанр становіцца больш дарослым. Пацвярджэнне таму — работы аўтараў, чыя творчасць раней ніяк не асацыявалася з дзіцячым кіно. Фільмы Айры Сакса і Мішэля Гондры — выдатныя прыклады таго, наколькі натуральна тэмы дзяцінства, маленства і юнацтва могуць быць уплецены ў кантэкст «дарослага» фільма і наколькі падлеткавы фільм можа захапіць дарослага гледача.

Музыка яшчэ адна нагода пабываць на гэтым тыдні ў кінатэатры. У гэтым годзе гледачы адправяцца ў падарожжа з патрыярхамі рок-сцэны The Rolling Stones, вачыма Джыма Джармуша убачаць легендарнага фронтмэна The Stooges Ігі Попа. А таксама наблізяцца да загадкавага і авеянага міфамі пецярбуржскага кампазітара Алега Каравайчука і па-   глыбяцца ў неабсяжны духоўны свет музыкі эстонскага кампазітара Арва Пярта.

«Лістапад» па прыкладзе іншых фестываляў ладзіць «Паўночныя страсці». Для начнога прагляду арганізатары падрыхтавалі тры фільмы, змрочныя сюжэты, апакаліптычныя фантазіі і шакіруючыя развязкі якіх паказычуць нервы аматарам вострых відовішчаў. Знятыя ў жанрах псіхатрылера, хорара і «чорнай» камедыі, гэтыя карціны закліканы  даць падставу задумацца пра стан нашага вар`яцкага свету, які варты як нашых кпінаў, так і спагады.

Дарэчы, кошт білетаў — апошняя прычына на карысць «Лістапада».  Самыя танныя — 1,15 рубля на дзіцячыя сеансы ў «Піянеры». У кінатэатры «Мір» на дзённыя і будзённыя — 2 рублі, на вячэрнія, у святочныя, выхадныя дні — 2,5 рубля. Столькі ж у «Перамозе», прычым на ўсе сеансы. У «Цэнтральным» кошт білетаў таксама залежыць ад таго, у які час дэманструецца фільм. Вечарам у святочныя і выхадныя дні прыйдзецца аддаць 5 рублёў. Адкрыццё і закрыццё фестывалю пройдзе ў кінатэатры «Масква»: білеты па 10 рублёў.

stepuro@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter