Лiнёчак зялененькi

Калi гэта цуда трапечацца ў рыбнiку, сэрца рыбака трапечацца ад шчасця

Калi гэта цуда прыроды трапечацца  ў рыбнiку, сэрца рыбака трапечацца ад шчасця

Бяссоннiца, агульная млявасць i абыякавасць да жыцця – гэтыя сiмптомы, сцвярджае жонка, самым яскравым чынам назiралiся ў мяне дзесьцi напрыканцы мая. Аднойчы ноччу яна застала мяне... Не, не каля халадзiльнiка, дзе халоднага пiва i iншых гарачых напояў ужо не водзiцца немаведама колькi год. I не ў цёмным кутку на балконе за патаемнай размовай па мабiльнiку з невядомым ёй абанентам жаночага полу. Заспела ў пакойчыку, дзе знемагала ад тугi па вадзе гумовая лодка, дзе вуды бяссiльна звесiлi долу засмяглыя кручкi. «Не сядзiцца ў хаце хлопчыку старому, клiча яго рэчка, цягне рыба з дому», – такi, памятаю, канчатковы дыягназ яна мне тады паставiла.

Жарт жартам, але няхай кiне ў мяне каменем цi кармушкай той рыбак, хто не прызнаецца, што адкрыцця сапраўднага летняга сезона чакаў амаль з такiм жа нецярпеннем, як некалi першага спаткання. Яно, канешне, можна было i з берага лавiць, але, на мой погляд, гэта забава, i не больш таго, – трэнiроўка дакладнасцi закiду i адпрацоўка падсечкi. Я, разумееце, люблю даехаць да берага, напампаваць лодачку, даплыць да запаведнага месцейка (а за многiя гады жыцця з дыягназам такiя сакрэтныя кропкi ў мяне з’явiлiся не на адным возеры), уладкавацца ў крэсле з усiм камфортам, закiнуць вуды i чакаць, чакаць да рэзi ў вачах, гiпнатызаваць паплавок датуль, пакуль той торгнецца, раптам пойдзе ў бок, увогуле ляжа на ваду... Далей – падсечка i два магчымыя яе наступствы: альбо ты трымаеш у руках рыбiну, альбо, прабачце, дулю з макам.

Рыбацкая, так бы мовiць, дыяспара, а гэта, па цвёрдым маiм перакананнi, лепшыя людзi краiны, даволi выразна дзелiцца на некалькi вялiкiх груп цi падвiдаў. Есць спiнiнгiсты, якiя ў сваю чаргу дзеляцца на шчупачатнiкаў, самятнiкаў, на драпежнiкаў, карацей кажучы, палююць. Ёсць паплавочнiкi, якiя павернуты на белай рыбе – душу рыбацкаму богу прададуць, каб толькi злавiць ляшча цi набiць рыбнiк важкiмi, iх яшчэ чамусьцi называюць «польскiмi», плоткамi. Я асабiста лiчу iх драбязой i алгарытм летняга рыбацкага сезона выстройваю так: летам i да пачатку восенi – паплавочная вуда на шматлiкiх нашых азёрах, восенню i да першага лёду – спiнiнг i шчупакi на бязмежных прыпяцкiх прасторах.

Цяпер, як вядома, лета. Адкрыць сезон па добрай ужо традыцыi, а яна склалася дзякуючы аднаму добраму чалавеку, якi ўжо колькi год запар запрашае мяне пагасцяваць на сваiм лецiшчы, што на беразе аднаго якраз «лiнёвага» возера на Браслаўшчыне, вырашыў з лiня.

Што такое лiнь, таварышы? Калi з пункта гледжання вучоных, то даволi шырока распаўсюджаная рыба сямейства карпавых зеленавата-шэрага колеру. Называецца лiнём таму, што, калi злоўлены, хутка мяняе колер, нiбыта лiняе. Другая версiя ад С. Аксакава: лiнь таму, што льне, прылiпае да рукi. Сумна, нецiкава? А вы паспрабуйце гэтую надзвычай хiтрую i асцярожную рыбу выпаляваць, знайсцi на агромнiстым возеры тое цiхае, неглыбокае месца, дзе вада цёплая i мутнаватая, дзе на дне тоўсты слой глею, дачакайцеся першай хаця паклёўкi, адчуйце адчайнае яго нежаданне iсцi да вас у рукi, тады i зразумееце, колькi ў лiнёвай рыбалцы драйву з элементамi, як кажа моладзь, экшэна. I, прабачце за недалiкатнасць, пасылайце далёка-далёка ўсiх тых, хто асмельваецца сцвярджаць: лiня, маўляў, лавiць нецiкава, пакуль клюне, заснуць можна тры разы i пяць разоў прачнуцца. Трызненне сiвой кабылы, пазiцыя скарахватаў, якiя прывыклi яршоў смаркатых ды сяляўку безабаронную сцёбаць.

 Ну, гэта так, думкi ўслых. Бо я ўжо на возеры, задаволена адзначаю, што невялiкае акенца сярод гарлачыкаў, дзе лаўлю ўжо каторы год, не зарасло. Падплываю цiхенька, яшчэ цiшэй апускаю ў ваду якары i...

I пачынаю звера, лiня значыць, кармiць. Бо калi гэта не зрабiць, разлiчваць на поспех – марны лёс. Праўда, яшчэ трэба ведаць, чым кармiць. А тут – у кожнага свае сакрэты. Некаторыя «лiнятнiкi» карыстаюцца гатовымi, у краме набытымi сумесямi. Там iх зараз – воз i абярэмак, на любы густ, на любыя грошы. Нiчога супраць крамных прысмакаў не маю, але пазiцыю тут займаю прынцыповую i рыбе ўпарта даводжу: «Смакчыце беларускае». А таму бяру кiло проса, кiло гароху, вару iх паасобку, а потым старанна перамешваю. Ёсць, праўда, яшчэ адзiн iнгрэдыент. Ён цалкам сакрэтны, але паколькi ўсе людзi свае, запiсвайце: высушаную левую заднюю лапку жабы, што памерла не сваёй смерцю ў ноч з 30-га на 31 лютага, стаўчы ў ступцы i дабавiць у кашу непасрэдна перад рыбалкай. Жартую, але чамусьцi менавiта так мне падабаецца называць тоўчаныя сухары i сухое малако...

Добрую ўжо гадзiну паплаўкi мае колам стаяць на вадзе, не робячы нават спробы хоць трохi зрушыцца, здрыгануцца. Гадзiна – гэта многа, калi ўлiчыць, што надвячорак не бясконцы i сонца «за борам жар-птушкай садзiцца». З такой нагоды адразу ўзнiкаюць дзве версii таго, што адбываецца: альбо рыба надта разумная, альбо сам дурань. Схiляюся да другой i пачынаю калдаваць з прынадай. Чарвяк, матыль, апарыш, цеста звычайнае i цеста з манны з кручкоў здымаю i з рахункаў спiсваю, як выйшаўшыя з даверу. На што паспрабаваць? А калi на ячныя крупы ? Чапляю прынаду з iх на абодва кручкi абедзвюх вуд, закiдваю i праз паўгадзiны зноў пачынаю сумнявацца ў сваiх разумовых здольнасцях. Сумненнi гэтыя дайшлi амаль да вышэйшай кропкi, як раптам – тук-тук...

Што гэта за «тук», спытаецеся? Так клюе лiнь. Каб вы больш яскрава ўявiлi, як гэта адбываецца, дазволю сабе трохi рызыкоўную паралель. Вось калi вы iдзяце да чужой, скажам так, кабецiны i не вельмi хочаце, каб пра ваш вiзiт ведалi суседзi, то ў званочак яе кватэры пазвонiце коратка i мякка: дзынь-дзынь. Цi гэтак жа далiкатна пастукаеце ў дзверы: тук-тук. Вось i лiнь так асцярожна, амаль непрыкметна стукае з таго боку вадзяных дзвярэй. I падсякаць яго, калi не праваронiў, трэба на другiм туку – трэцяга можа i не быць.

Я падсякаю. Ёсць! Вудзiльна — у дугу, рыба с вялiкай цяжкасцю адрываецца ад дна i праз нейкае iмгненне з’яўляецца на паверхнi. Лiнь! Добры! У рукi iсцi не хоча, чэрцiць на вадзе адмысловыя зiгзагi, падскоквае ў паветры, з усяе сiлы стараецца дабрацца да гарлачыкаў, зашыцца ў iх, заблытаць снасць i адчапiцца ад кручка. Раблю ўсё магчымае, каб такога не адбылося, i перамагаю – праз колькi часу лiнь-кiлаграмовiк ужо трапечацца ў рыбнiку, а маё сэрца гэтак жа трапечацца недзе блiжэй да горла. Ах, якая гэта прыгожая рыба! Куртатае тулава, усю моц якога можна адчуць, толькi патрымаўшы яго ў руках, лабатая галава са шчыльна прылягаючымi да яе жабрамi, чырвоныя, бы ў таго вампiра, вочкi, якiя паглядаюць на цябе без усялякай прыязнi. Слiзкi, гладкi, пруткi – цуда, сапраўднае цуда прыроды!

Ледзьве паспеў хоць крыху ўтаймаваць эмоцыi, прыпалiць цыгарэтку, як бачу яшчэ адзiн «тук-тук». Падсякаю, кiдаю лiня ў рыбнiк. Чапляю на кручок прынаду з ячных круп, бачу, адзываецца другая вуда. Яшчэ адзiн лiнь...

Паплаўкi зноў стаяць колам.Толькi i гэта цяпер не засмучае. Настрой — рэзка ўгору. «Лiнёчак зялёненькi, чаго зажурыўся ты, чаго запячалiўся», — раптам нi з таго нi з сяго пачынаю напяваць. Колькi разоў словы гэтыя прамармытаўшы, са здзiўленнем адзначаю, што яны вельмi нядрэнна гучаць у рытме ваеннага марша. Далей болей – на рэп перайшоў: «Лiнёчак, ё, зялёненькi, ё...» Вельмi, скажу вам, нядрэнна атрымалася, паўгадзiны, а мо i болей, практыкаваўся. А тут, бач, папёрла, яшчэ матыўчык вынайшаў: «Ты нясi, мяне нясi, лiнь незацугляны...».

«Шыза», скажаце? Ды не, проста чалавеку для шчасця мала трэба. Тры лiнi-прыгажуны, якiя каламесяцца ў рыбнiку. Апошнi сонечны праменьчык, што прабiўся праз густы ельнiк i праклаў на гладкiм люстэрку вады чырвоную дарожку. Гучны пошчак буслоў на недалёкай буслянцы. Баклан, якi цяжка, нiбы перагружаны самалёт, набiрае вышыню. Бабёр, якi раптам цiхенька вынырнуў з-пад гарлачыкаў метры за тры ад лодкi i з цiкавасцю на цябе пазiрае. Касматая яго пыса здаецца мне знаёмай, бо ў мiнулым годзе якраз такi здравенны бабрына ўсплываў прыкладна на гэтым жа месцы, i я з iм радасна вiтаюся: «Здароў, сябар бабёр!» Той нейкую хвiлiну падумаў, адказваць цi не, а потым так ляснуў хвастом-лапатай па вадзе, што толькi рэха пайшло. Я выцiраю з твару пырскi вады i смяюся – не прызнаў, значыць. А можа, раззлаваўся, што мая лодка якраз на яго шляху апынулася...

Самым надвячоркам падняў яшчэ аднаго лiня i рашыў, што для першага разу досыць. Шчодра сыпануў у акенца кашы i падаўся спаць. Калi дакладней, амаль усю ноч варочацца ў ложку i паглядаць у акенца – шарэе там цi не...

Расказваць пра тое, што было ў наступныя два днi, не буду – было ўсё прыкладна так, як расказана вышэй. А канчатковы вынiк такi: дзесяць лiнёў за суботу, ячшэ дзесяць ранiцай у нядзелю. Дваццаць чатыры галавы ў агульным вынiку. Сказаць, што нядрэнна, — нiчога не сказаць. Бо гэта проста фантастычна! Калi ж хто-небудзь думае iначай, няхай кiне ў мяне каменем цi кармушкай.

---------------------------------------

Мужик, возвращаясь с рыбалки, встречает друга.

— Ну как съездил?

— Нормально...

— Что поймал в этот раз?

— Ничего, баб решили не брать...

---------------------------------------

Рано утром на берегу мужик ловит рыбу. Тут подходит другой мужик.

— Как сегодня вода?

— Изумительная, рыба вообще не хочет из нее вылезать.

---------------------------------------

— Что-нибудь поймали? — интересуется прохожий у рыбака.

— Да, — мрачно отвечает рыбак. — Поймал одного и бросил в реку.

— Наверное, маленький был?

— Да ростом примерно с вас... и такой же назойливый!

---------------------------------------

Значит, дело такое, пошел мужик набрать червей на рыбалку, набрал и смотрит, один червяк маленький такой, что он решил его пока у себя оставить откормить.

Через год пошел на рыбалку с этим откормленным червем, насадил его на крючок, закинул удочку, где-то минуты через две выныривает червяк с двумя лещами в зубах и говорит: «Петрович, они же могли меня съесть!!!»

---------------------------------------

Мужик на рыбалку пошел, сел, налил стопку, поставил рядом с собой и рыбачит. Час сидел, замучался ждать.

Вдруг — клюет. Ну он подсек, достает, а с крючка маленький карасик сорвался и прямо в стакан. Мужик карася выбросил, тяпнул и дальше сидит.

Вдруг к нему рыба повалила, да вся крупная. Мужик наловил, сколько надо, собрался и ушел. В пруде две рыбы базарят:

— А карась, падла, говорит: «Наливааают, а потом отпускаааают».

---------------------------------------

Собрался как-то зимой мужик на рыбалку. Пришел на озеро, начал лунку сверлить. Подходит к нему другой мужик и говорит:

— А здесь рыбы нет!

Рыболов перешел в другое место и опять наладился лунку делать. Опять мужик подходит:

— Здесь рыбы нет!

Рыболов дальше переходит, а ему снова:

— Да нету здесь рыбы!

— Слышь, да кто ты такой?!

— Директор этого катка!

---------------------------------------

Два рыбака поехали на рыбалку. Выпили, как водится, и уже затемно поплыли сети ставить.

Утром просыпаются, вылезают из палатки, один другого спрашивает: «Вась, ты где вчера сети-то наставил, посмотри — поле чистое кругом!» Тот: «Не знаю... Где ты вчера грёб, я там и ставил...»

---------------------------------------

Вечер над рекой. Старый рыбак, ничего не поймав, разочарованно сматывает удочки и бормочет себе под нос:

— Если бы это так не успокаивало, удавил бы всех на хрен!

---------------------------------------

Два рыбака рыбу ловят.

— В рыболовстве, — говорит один другому, — главное — терпение.

— С утра терплю, больше не могу, давай штопор!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter