
– Мы добра спрацавалі з беларускімі фільмамі. У пракат выйшлі такія кінакарціны, як «Чорны сабака», «Вайна. Застацца чалавекам», «Ваўкалакі», «Двойка», «Сашаў ад» і іншыя, – пералічыла Вольга Багаварава. – Трэба сказаць, летась нашы прадпрыемствы наведала амаль 3 600 000 гледачоў. Гэта амаль на 290 000 чалавек больш, чым у 2018 годзе. А аб’ём рэалізаваных кінатэатрамі паслуг склаў 115 працэнтаў.
Вольга Багаварава падзялілася і рэйтынгам фільмаў, якія выйшлі ў пракат у мінулым годзе. На першым месцы – «Мсціўцы. Фінал», на другім – «Джокер», трэцяе заняў «Кароль Леў», чацвёртае – «Малефісента: Уладарка цемры», пятае – «Халоднае сэрца 2» і г.д.
– Сярод камерцыйных фільмаў мы адзначаем анімацыю. Апошнім часам да яе вялікая цікавасць з боку дзяцей, падлеткаў і сем’яў. За дзевяць дзён зімовых канікул да нас прыйшло каля 35 000 гледачоў. Таму важна рабіць наш рэпертуар цікавым у тым ліку і для іх.
tychko@sb.by