Дистанционное обслуживание юрлиц и новые возможности для граждан: как развивается межбанковская система идентификации

«Лічба» ў дапамогу

Укараненне найноўшых лічбавых тэхналогій у банкаўскай сферы — агульнасусветны трэнд. Беларускія банкі не засталіся ў баку, усё большая колькасць банкаўскіх паслуг аказваецца праз дыстанцыйныя каналы. І тут без міжбанкаўскай ідэнтыфікацыі кліентаў не абысціся. Бо адсутнасць механізма не дазваляла кліентам карыстацца паслугамі і прадуктамі анлайн. Сістэма працуе з кастрычніка 2016 года. Сёння ў ёй зарэгістравана каля 7,5 мільёна ўліковых запісаў. Намеснік старшыні праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» Наталля Шцеўніна адзначае: створаная сістэма ідэнтыфікацыі стала своеасаблівым імпульсам для далейшага развіцця лічбавых тэхналогій не толькі ў банкаўскім асяроддзі, але і ў іншых галінах:

techsee.me

— Хутка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва. Запоўніць апытальны ліст можна будзе не выхо-дзячы з дому, неабходна проста зарэгістравацца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі. У першыя два тыдні кампаніі абсалютна ўсе грамадзяне краіны могуць зарэгістравацца праз МСІ, зайсці на тэматычны партал перапісу насельніцтва, які распрацоўваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам, і такім спосабам перапісаць сваю хатнюю гаспадарку. Калі грамадзянін не паспее прайсці перапіс праз інтэрнэт, то зрабіць гэта можна будзе на стацыянарных участках або падчас вуснага апытання перапісчыка. Сістэма абрана невыпадкова, бо дадзеныя, якія заносяцца ў яе, старанна правяраюцца. Адсюль і высокі ўзровень даверу гэтай інфармацыі. Калі грамадзяне прайшлі працэдуру рэгістрацыі, яны атрымаюць практычна запоўненыя перапісныя лісты. Застанецца толькі запоўніць інфармацыю, якой не хапае. 

Не толькі фізічныя асобы могуць скарыстацца перавагамі міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Магчымасць уваходу ў каналы дыстанцыйнага абслугоўвання праз яе атрымаў і бізнес. Банкі пачалі актыўна асвойваць новы механізм. І ўжо анлайн юрыдычныя асобы могуць атрымаць увесь комплекс паслуг, расказаў намеснік старшыні праўлення Белінвестбанка Сяргей Лунегаў:

Правядзенне здзелак пры ажыццяўленні банкаўскіх і фінансавых аперацый стане магчымым з дапамогай смарт-кантракта.
iphones.ru
— Ужо сёння любая юрыдычная асоба, якая ўвайшла ў інтэрнэт-банкінг з дапамогай МСІ, можа параўнаць прапановы курсаў валют і купіць яе па больш выгадным кошце. Заключэнне здзелкі ў рэжыме анлайн дазваляе ажыццяўляць фіксаванне курсу і сумы здзелкі. І ўсё гэта без паходаў у банк. Сярод сэрвісаў, даступных юрыдычнай асобе, ёсць магчымасць дыстанцыйна праверыць добранадзейнасць сваіх патэнцыяльных і існых партнёраў.

Зараз у тэставым рэжыме праходзіць выкарыстанне новага спосабу ўзаемадзеяння — уваходу ў банкаўскую праграму з выкарыстаннем біяметрычных дадзеных. Праект пілотны. У ім удзельнічаюць тры банкаўскіх арганізацыі. Але пасля завяршэння тэсціравання выкарыстоўваць такі інструмент для ўзаемадзеяння з кліентам зможа любы ўдзельнік міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі па сваім жаданні. Па словах намесніка начальніка аперацыйнага ўпраўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» Ірыны Ігнатовіч, праект падзелены на некалькі этапаў:

— Першы этап — біяметрычная аўтэнтыфікацыя. Кліенты МСІ змогуць, калі пажадаюць, замест пароля прад’яўляць свае біяметрычныя дадзеныя, каб увайсці ў банк, у якім яны абслугоўваюцца. Яго плануем завяршыць да канца года, і, спадзяюся, як мінімум тры пілотныя банкі ўжо змогуць даць магчымасць скарыстацца гэтым сэрвісам. Другі этап — біяметрычная ідэнтыфікацыя. Гэта датычыцца тых выпадкаў, калі адсутнічаюць дадзеныя ў МСІ. Гэтым сэрвісам змогуць у будучым карыстацца як грамадзяне Беларусі, так і нерэзідэнты. Трэці этап — магчымая інтэграцыя з аналагічнымі сістэмамі замежных краін (у першую чаргу краін ЕАЭС) для абмену кліентамі і прадуктамі.

Дарэчы, у красавіку падпісаны ўказ, які істотна пашырае функцыянал сістэмы ідэнтыфікацыі. Доступ да інфармацыі аб кліентах, якая захоўваецца ў МСІ, з 21 кастрычніка 2019 года, акрамя банкаў, атрымаюць таксама страхавыя арганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі, форэкс-кампаніі і іншыя. Будзе прадугледжана магчымасць атрымання доступу да МСІ і для дзяржорганаў. Правядзенне здзелак пры ажыццяўленні банкаўскіх і фінансавых аперацый стане магчымым з дапамогай смарт-кантракта.

sichevich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter