О быте партизан во время войны историкам рассказал найденный дневник 1942-1944 годов

Летопись одной землянки

Герои и подвиги. Думаю, молодым сегодня не хватает их в повседневной жизни. Поэтому, когда раскопала потрясающий дневник 1942—1944 годов партизана Славы Хилимонова, не могла не написать о нем. В тех военных строчках есть все: героизм, будни, смерть, любовь, болезни, цинга, предательство, голод, жизнь среди болот. Оригинал хранится в кореличском музее, а выдержками из документа не могу не поделиться с вами.

Дневник партизана, который хранится в кореличском музее, — настоящая энциклопедия быта военных лет.
фото reibert.info

«07.06.43 года. Сёння туманная раніца, але цёплая. Усё ж свістам птушак поўніцца лес. А ў лагеры цішыня. Я толькі што прыехаў з дому. Там я змяніў бялізну, трохі выпілі, ну а я трохі «ўхажваў» за Нінаю Л. Мы праводзілі час прыемна і спакойна, адным словам, культурна. А ў гэты ж час у лесе адбываліся падзеі.

Звечара ўчора ў Каледзіную прыехала са Шчорсаў паліцыя, нібыта з бронемашынамі ці нават і танкеткаю. Наш атрад быў на нагах і хутка быў на месцы бою, у самой Каледзінай нашы тры партызаны абстралялі паліцыю, а калі наш камандзір кінуў ракету, дык паліцаі кінуліся хто куды.

Лес, 27.07.1943 года, аўторак. Пасля паўтарасутачнага пераходу па балотах і цераз рэчкі мы зноў «дома». Але і тут хваліцца няма чым. Узяць хоць бы мяне. Бялізны не зменьваў больш як два тыдні. Ад хваробы, канешне, не выздаравеў, а захварэў яшчэ больш. Адзін бот амаль зусім разваліўся, з адзення фрэнч і штаны толькі, а дождж не перастае ліць, есці тожа няма, хлеба ні крошкі, затое ёсць грыбы сырыя ды крыху солі. Так што загартоўка выпала някепская. Затое немцам — шыш з макам, імкнуліся нас акружыць і знішчыць, ды не атрымалася ў іх. Наш атрад увесь цэлы, праўда, каня толькі страцілі. Але гэта справа нажыўная.

«Дома», 28.11.43 года. У мяне цяпер «бумажная» работа. Вось ужо другі дзень друкуем з начальнікам штаба франтавыя зводкі, якія потым раздаём партызанам, каб яны распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва. Так, у нашым штабе ёсць пішучая машынка, а заадно і савецкія песні. Няхай хлопцы не забываюць ды і спяваюць.

Трэцюю ноч я начую «дома», г. зн. у сямейнай зямлянцы на Добрачы. Але заўтра ўжо перайду ў новы наш лагер, дзе перавезены і пастаўлены сапраўдныя хаты. У новым лагеры, канешне, будзе нам лепш. І цёпла, і відна.

Лагер, 05.01.1944 года. Я сёння дзяжурны па гарнізоне. Сам амаль калека і хворы, такія ж і часавыя. Атрад на раёне. Хворы-то хворы, але ж і работы да чорта. Няма калі хварэць. Хаця наўрад ці за якія тры дні падлячуся.

Сяджу ў штабе адзін, а Валёк спіць, толькі што прыйшоў з Добрачы. Павел Іванавіч таксама адпачывае. Вось і ўся наша каманда. А Валёк добры хлопец. Чытаю Л. Талстога «Что такое искусство». Гэта мне дапамога ў маёй літаратурнай працы, бо я пра сход партызанскіх мастакоў не забыўся.

«Дома», 12.01.1944 года. Я неяк дабраўся да Добрачы, у сямейную зямлянку. Тут лячыцца буду, бо і ўрач Гофман таксама тут жыве. Праўда, ноч тут неспакойная: баяцца нямецкіх самалётаў, а то выстралаў, маўляў, вось-вось Серафімовіч «награне» сюды з-за Нёмана са сваімі галаварэзамі. Учора нібыта атрад Серафімовіча, турэцкая і мірская паліцыя занялі вёскі Некрашэвічы, Лукі і Крышылоўшчыну. У Жухавічы прыбыло да 30 немцаў, каб падмацаваць ахову тэлефоннай лініі і дарогі Баранавічы — Мір. Мабыць, іх «навучыла» падбітая нашым атрадам тая машына.

А гэты палонны італьянец — мы яго назвалі Іванам — трохі балакае па-руску, і з ім можна збольшага паразмаўляць. Джыавані Дрыга — яго імя і прозвішча. Нежанаты, сам з сялянскай сям'і. У ёй было пяць братоў, два з іх загінулі ўжо на вайне, дома засталіся яшчэ два і дзве сястры. Пражывалі ў вобласці Салерна. Гаворыць, што, калі б нават яго і пусцілі назад да немцаў, дык не пойдзе, бо яны яго расстраляюць. Маўляў, усіх немцаў забілі, а ён застаўся жывы. Застрэляць!

«Дома», 11.03.1944 года, ноч. Крыху адпачываю «дома» пасля рэдактарскай працы ў міжрайцэнтры, дзе правёў тры тыдні. Выпусціў нумар газеты «Сцяг свабоды» і дзве зводкі з франтоў. Спраўляўся ўжо сам, без Смолера, які выехаў у брыгаду імя Жукава. Усё лепш знаёмлюся з журналісцкай «хітрынкай», а райліт мне ў гэтым мала што і дапамагае, Кузняцоў — ён рускі. 6 сакавіка так званая «Беларуская цэнтральная рада» з Астроўскім як «прэзідэнтам» абвясціла мабілізацыю на Беларусі. У вёсках — бяда і гора для людзей, людзі не ведаюць, што ім рабіць, бо, куды ні кінься, усюды пагражае смерць.

30 красавіка 1944 года. Ноч. На раёне шмат рознай сволачы бадзяецца. Праз Лукі, Асташын, Цырын праязджалі жухавіцкія немцы. Яны добра ўзброены аўтаматамі і кулямётамі. А ў Карэлічах «бясстрашныя» з новай брыгады грамілі рагулеўскі батальён, адкуль вывезлі 25 рагулеўцаў і іх зброю. Нешта падобнае адбылося і ў Навагрудку, дзе дзейнічалі золатаўцы.

А ў нас тут ідзе падрыхтоўка да святкавання Першага Мая, на якім павінны быць, як абяцалі, прадстаўнікі з аблцэнтра. Але аб гэтым ужо потым».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter