Большой театр подготовил для любителей классического искусства семидневный марафон хореографических хитов

Лета з балетам

Міжнародны фестываль «Балетнае лета ў Вялікім» сёлета адкрываецца ў адзін дзень з найбуйнейшым спартыўным форумам кантынента — II Еўрапейскімі гульнямі. Такім чынам магчымасць пранікнуцца духам культурнага жыцця беларускай сталіцы атрымаюць не толькі жыхары, але і шматлікія госці Мінска. 

bolshoibelarus.by

Адкрые фестываль сёння вечарам праект Dance Dance Dance заслужаных артыстаў Расіі Ігара Колба, Данілы Карсунцава і Яўгена Іванчанкі. У ня-дзелю 23 чэрвеня вядучы харэограф сучаснасці Раду Паклітару прадставіць свой погляд на казку «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага. На наступны дзень гэты ж харэограф запросіць публіку на спектакль «Уверх па рацэ» на музыку Аляксандра Родзіна і аднаактовы балет-роздум аб хуткаплынным жыцці на музыку Антоніа Вівальдзі «Доўгі калядны абед».

Прэм’еру гэтага тэатральнага сезона — балет Вячаслава Кузняцова «Анастасія» ў пастаноўцы Юрыя Траяна — гледачы ўбачаць 25 чэрвеня. 

— Ствараючы нацыянальны праект, мы прыцягваем увагу да нашай гісторыі, да таго, што адбывалася да нас. Гэта вельмі важна, — упэўнены Юрый Антонавіч. — Гісторыя Анастасіі Слуцкай — складаная і заблытаная, а для тэатральнай сцэны гэта як раз і цікава.

Немагчыма ўявіць балетны фестываль і без «Лебядзінага возера» Пятра Чайкоўскага. Чакаецца, што ў спектаклі 26 чэрвеня выступяць некалькі запрошаных артыстаў Маскоўскага акадэмічнага Музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. Яшчэ адзін любімы публікай класічны балет «Рамэа і Джульета» Уільяма Шэкспіра пакажуць 27 чэрвеня.

А завершыцца «Балетнае лета» 28 чэрвеня гала-канцэртам з удзелам зорак сусветнага балета. На беларускую сцэну выйдуць прымы і прэм’еры вядучых тэатраў Беларусі, Расіі, Украіны, Канады, Вялікабрытаніі, Бразіліі.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter