Лес, якi прарастае ў лёсы

Гэты тыдзень у Лельчыцкiм раёне пройдзе пад знакам аховы i беражлiвых адносiн да найкаштоўнейшага нацыянальнага багацця краiны – лесу

Гэты тыдзень у Лельчыцкiм раёне пройдзе пад знакам аховы i беражлiвых адносiн да найкаштоўнейшага нацыянальнага багацця краiны – лесу. 

— Сумесна з раённым выканаўчым камiтэтам у рамках рэспублiканскай акцыi «Тыдзень лесу — 2008» распрацавалi мерапрыемствы, накiраваныя як на прыцягненне ўвагi насельнiцтва раёна да тэмы ашчадных адносiн да лясных насаджэнняў, так i на далучэнне гарадскiх i сельскiх жыхароў да справы памнажэння лясных фондаў, — адзначае намеснiк дырэктара ГЛХУ «Лельчыцкi лясгас» Марыя Аскерка. – З удзелам мясцовага насельнiцтва, членаў 10 школьных ляснiцтваў, прадстаўнiкоў органаў улады, грамадскiх арганiзацый, школьнiкаў i студэнтаў з 7-га па 12 красавiка плануецца высадзiць каля 142 тысяч сеянцаў сасны i бярозы на плошчы каля 22 гектараў. 

Работнiкi лесу ўпэўненыя: задуманае ўдасца паспяхова ажыццявiць. Тым больш што вопыт сумеснай працы на карысць зялёнага сябра ў iх маецца. Так, у мiнулым годзе падчас правядзення працоўнай акцыi «Дзень лесу» на тэрыторыi лясгаса добраахвотнiкамi i лесаво­дамi было пасаджана 68 тысяч саджанцаў дрэў. А ўвосень члены працоўных калектываў раёна, школьнiкi i моладзь ачысцiлi ад смецця больш як 1500 гектараў лесу, лiквiдавалi каля тысячы стыхiйных звалак. 

Як паведамiлi ў лясгасе, лесааднаўленчыя работы будуць право­дзiцца  на ўчастках, што выйшлi з парубак галоўнага карыстання, iншымi словамi, на лесасеках. 

Асаблiва маштабным i разнастайным плануецца зрабiць заключны этап акцыi «Тыдзень лесу». 

— Пасля завяршэння лесапасадачных работ 12 кра­савiка, — зазначае Марыя Аскерка, — мы збяром усiх, хто будзе працаваць на тэрыторыi Лельчыцкага ляснiцтва на абсталяванай намi каля аўтадарогi Лельчыцы – Мазыр прыгожай зоне адпачынку. – Каб падтрымаць узнёслы настрой удзельнiкаў субот­нiка, запрасiлi сюды самадзейных артыстаў Лiп­лянскага дома культуры i членаў школьных ляс­нiцтваў. Яны выступяць перад добра­ахвотнымi сябрамi лесу (мяркуецца, што iх будзе каля 300) з канцэртнай праграмай. Падкрэслiць важнасць праведзенай экала­гiчнай акцыi плануем i частаваннем яе ўдзельнiкаў  экалагiчна чыстымi дарамi лесу – журавiнавым морсам, мёдам з лясных вулляў, бярозавiкам... 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter