Лепшыя

А КРЫВІЦКАЯ ўчастковая бальніца (Мядзельскі раён) стала лепшай у вобласці сярод устаноў аховы здароўя. Аб гэтым паведаміла Святлана Бароўка — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Мядзельскай раённай бальніцы. Па яе словах, нядаўна ва ўпраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама былі падведзены вынікі работы сярод устаноў аховы здароўя Міншчыны за 2010 год.

Тры прадстаўніцы Мядзельшчыны ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

А КРЫВІЦКАЯ ўчастковая бальніца (Мядзельскі раён) стала лепшай у вобласці сярод устаноў аховы здароўя. Аб гэтым паведаміла Святлана Бароўка — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Мядзельскай раённай бальніцы. Па яе словах, нядаўна ва ўпраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама былі падведзены вынікі работы сярод устаноў аховы здароўя Міншчыны за 2010 год.

У намінацыі «За дасягнутыя поспехі ў рабоце па павышэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву» пачэснымі граматамі былі адзначаны Аліна Грушэвіч — урач-педыятр Нарацкай участковай бальніцы, Тамара Лаўнікоўская — начальнік аддзела кадраў, Марыя Таразевіч — начальнік планава-эканамічнага аддзела Мядзельскай ЦРБ. У намінацыі «За павышэнне якасці медыцынскай дапамогі і стварэнне аптымальных умоў для ўдасканальвання аховы здароўя ў Мінскай вобласці» лепшай стала Крывіцкая ўчастковая бальніца. Установа ўзнагароджана дыпломам упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама і Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter