Каким будет нынешний кинофестиваль «Лістапад»

Лепшыя сусветныя стужкі ў госці да нас

Вядомы беларускі рэжысёр Алена Турава: «Слоган фестывалю — «Сапраўдныя каштоўнасці» — служыць маяком адбору»

Мiнск iзноў стане Меккай для вядомых рэжысёраў, акцёраў, аператараў, аматараў кiнамастацтва. Знакамiты кiнафестываль — вiзiтоўка не толькi нашай сталiцы, але i ўсёй краiны — пройдзе з 4 па 11 лiстапада. Сёлета колькасць жадаючых паўдзельнiчаць павялiчылася ў параўнаннi з леташняй у пяць разоў: атрымалi 1360 заявак з 89 краiн. Беларускi дзяржаўны ансамбль «Песняры» напiсаў гiмн свята — песню «Золата «Лiстапада» — спецыяльна да 28-й па лiку цырымонii. Так-так, акурат 28 разоў лепшыя кiнастужкi з розных краiн свету дэманструюцца ў Беларусi. Якiм будзе сёлетнi фестываль — даведалiся ў вядомага беларускага рэжысёра, сцэнарыста, паэткi, праграмнага дырэктара конкурсу для дзiцячай i юнацкай аўдыторыi «Лiстападзiк» 

Гледачы ў чаканні новых уражанняў.

Алены ТУРАВАЙ, якая лiчыцца адным з самых паспяховых айчынных рэжысёраў кiно для дзяцей i падлеткаў. Першы ў гiсторыi нашай краiны поўнаметражны анiмацыйны мюзiкл «Зоркi сёмага неба» яна прадставiла ў 2021 годзе ў Мiнску i Маскве.

Сёлета на ўдзел у кiнафоруме прынялi рэкордную колькасць заявак. Значыць, iнтарэс да падзеi расце, а гэта вельмi радуе i натхняе на далейшыя  дасягненнi, — падкрэслiвае Алена Турава. — Мне вельмi iмпануе наш новы слоган «Сапраўдныя каштоўнасцi». Ён служыць маяком i прадугледжвае асноўныя вектары, па якiх адбiралiся фiльмы i па якiх яны будуць ацэньвацца непасрэдна на кiнафестывалi. Прычым адметна, што гэтыя высокiя каштоўнасцi аднолькавыя для прадстаўнiкоў любой краiны. Словам, агульначалавечыя рэчы нас аб'ядноўваюць.

Алена Турава расказала пра навiнку: у асобнай конкурснай секцыi прадстаўлены мультфiльмы. У жанры анiмацыi жадаючых паўдзельнiчаць з усяго свету (дакладней, з 21 краiны) сабралася найбольшая колькасць у параўнаннi з iншымi намiнацыямi. Яны з Кiтая, Германii, Iзраiля, Японii, Францыi, Южнай Карэi, Бельгii, ЗША i многiх iншых краiн. Прадстаўлена больш за 500 мультфiльмаў, аднак толькi дзясятая iх частка патрапiла ў афiшу кiнафоруму. Сярод 50 лепшых, якiя прайшлi першапачатковы адбор, чатыры з Беларусi.

Алена ТУРАВА. 
Фота Аляксея Сталярова
— Анiмацыйныя фiльмы насамрэч зорныя, яны паспелi пабываць на шматлiкiх мiжнародных фестывалях, а некаторыя плануюць падавацца нават на «Оскар», — акцэнтуе Алена Турава. — Што наконт конкурсу для дзiцячай i юнацкай аўдыторыi «Лiстападзiк», яго праграма будзе доўжыцца тры днi. Удзельнiчаюць дзевяць фiльмаў з васьмi краiн (кожны па працягласцi больш за гадзiну). Прадстаўлены, напрыклад, Расiя, Эстонiя, Турцыя, Кiтай, Канада, Бразiлiя… Усяго на дзiцячы конкурс прапанавана каля 400 стужак з 50 краiн.

Арганiзатары «Лiстападзiка» ста­ра­лiся скласцi праграму так, каб яна ахапiла самыя розныя аспекты жыцця маладога пакалення. Так, тут ёсць фiльмы сацыяльнай накiраванасцi, або тыя, што расказваюць пра экалагiчныя праблемы, закранаюць iншыя актуальныя для сучаснай моладзi тэмы. Важны нюанс: многiя стужкi ўдзельнiчалi i нават перамагалi ў буйных мiжнарод­ных кiнафорумах. «Лiстападзiк» адкрыецца 5 лiстапада ў кiнатэатры «Пiянер», там i будзе праходзiць на працягу трох дзён.

Па словах Алены Туравай, вялiкая актыўнасць на форуме прапануецца творчай моладзi — мноства карысных сустрэч, майстар-класаў. Маладыя аўтары змогуць паказаць свае кiнапраекты, лепшыя з iх будуць запушчаны ў вытворчасць на студыi «Смолк@». Гэта новая студыя маладзёжнага кiно, створаная на «Беларусьфiльме», а яе мастацкi кiраўнiк Алена Турава:

— У нас маладыя кiнематагра­фiсты могуць спраўдзiць свае самыя смелыя iдэi. Словам i справай iм дапамогуць прафесiяналы. Кiно — гэта калектыўнае мастацтва, многае ў iм нараджаецца праз дыялог. Выступленнi моладзi на «Лiстападзе» дазволяць нам даведацца пра новыя iмёны, паглядзець на нашу змену.

Супаў сёлетнi форум з 60-годдзем Беларускага саюза кiнематаграфiстаў. Да гэтай падзеi прымеркаваны дакументальны фiльм. Алена Турава расказвае, што ў стужцы вырашылi засяродзiцца на асобах старшынь саюза, iх было 14:

— Нехта яшчэ ў страi, нехта сышоў з жыцця. Узначальвалi яго i легендарныя фiгуры — Корш-Саблiн, Тураў, Дабралюбаў, Красiнскi… Словам, атрымаўся выдатны падарунак-дакумент да юбiлею.

Адкрыецца форум расiйскай карцiнай «Плакаць нельга» Наталлi НАЗАРАВАЙ.

На працягу форуму ў кiнатэатрах Беларусi пройдзе больш за 100 лепшых стужак. I яшчэ адна фiшка: некаторыя фiльмы на фестывальным тыднi будуць транслiравацца ў рэгiёнах нашай краiны. Гэта важна, каб форум стаў па-сапраўднаму народным i любiмым, каб яго цанiлi не толькi прафесiяналы, але i простыя гледачы. Творчыя сустрэчы з медыйнымi гасцямi таксама адбудуцца па ўсёй рэспублiцы.

«Беларусьфiльм» рыхтуе вялiкую прэзентацыю беларускага кiно. Прычым плануецца паказаць зробленае за год. Так што будзьце ўважлiвыя i не прапусцiце анонс праграмы, а яшчэ сёлета адбудуцца днi кiно Расii, Узбекiстана. Будзе прадстаўлена кiно Кiтая, Iндыi, Iнданэзii, магчыма, Манголii i Палесцiны. Ужо вядома, што адкрыецца форум расiйскай карцiнай «Плакаць нельга» Наталлi Назаравай.

Адабрана 13 дакументальных стужак з 10 краiн. Яны на розныя тэмы, але ўсе даюць надзею жыць. Праграма магутная, кожны фiльм — пераможца або лаўрэат буйнейшых сустветных фестываляў, адзняты ў 2021—2022 гадах. А ў асноўным конкурсе гульнёвага кiно геаграфiя ўдзельнiкаў — усе рэгiёны свету: Афрыка, Азiя, Паўночная, Лацiнская Амерыка i Карыбскi басейн, Аўстралiя i Акеанiя, Еўропа. Лепшых фiльмаў, якiя пакажуць на мiнскiм «Лiстападзе», адабрана 12 з 300. Сярод iх i беларуская навiнка ад маладых аўтараў, знятая ў 2022 годзе. Стужкi з моцным унутраным пасылам, якiя даюць надзею на лепшае i вучаць, што выйсце ёсць заўсёды. Яны прысвечаны тэме сям'i, патрыятызму, вяртання да каранёў.

Мюзiкл «Зоркi сёмага неба». 

Журы асноўнага конкурсу гульнёвага кiно ўзначалiць вядомы расiйскi пастаноўшчык i акцёр Дзмiтрый Астрахан, якi сам у розныя гады неаднойчы прадстаўляў свае работы на «Лiстападах».

— Пакуль да кiнафоруму ва ўсю iдзе падрыхтоўка. Каманда арганiзатараў працуе напружана, дадому iдуць блiжэй да ночы. Акрэдытацыя, рассяленне, рэклама — клопатаў хапае, — дзелiцца падрабязнасцямi Алена Турава. — Затое станем сведкамi цудоўнага фестывалю, якi раскажа нам пра лепшыя сусветныя стужкi.

basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter