Ў Полацку вызначылі лепшаха "Уладара сяла"

Лепшы «Уладар сяла» паедзе ў Гарадок

Учора ў Полацку падчас абласнога этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»...
Учора ў Полацку падчас абласнога этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», які праводзіў Віцебскі абласны камітэт БРСМ, каля паўтара дзясятка сямей з усяго рэгіёна высвятлялі паміж сабой, каму з іх ехаць на абласныя «Дажынкі» ў Гарадок.

На суд журы былі прадстаўлены дасягненні ў дамашняй гаспадарцы, а таксама спрыт гатаваць сялянскія прысмакі, вітаць гасцей па-беларуску і многае іншае.

З Верхнядзвінскага раёна прыехала вельмі цікавая сям’я Курылёнкаў. Эдуард — адзін з лепшых механізатараў КУВСГП «Лявонішана», прафесійна валодае ўсімі відамі сельскагаспадарчай тэхнікі: вясною сеяў, летам нарыхтоўваў кармы, убіраў збажыну. З аўторка перасаджваецца на бульбаўборачны камбайн. Раіса, яго жонка, перадавы аператар машыннага даення. У Курылёнкаў ёсць прыстойны агарод. На сваім падворку гадуюць свіней, птушку.

Добрае веданне вясковага жыцця паказалі таксама сем’і Аляксандра і Вольгі Рамановіч з КУП СГП «Маркава» Шаркаўшчынскага раёна, Сяргея і Ірыны Лабейкаў з Шуміліна і іншыя.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фотаздымак polese.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter