Лепшы твор – наперадзе

Мазырскі раён на фестывалi ў Ляскавiчах прадстаўляе народны ансамбль народнай песнi «Радунiца» — першы на Гомельшчыне калектыў, што пачаў працаваць у змешаным жанры. Арганiзатарам i нязменным кiраўнiком ансамбля ўжо больш як за 20 год дырэктар раённага Дома культуры Мiкалай Туравец, якi сам, дарэчы, родам з Ляскавiчаў.

Больш за 300 песень, жартаў і прымавак у скарбонцы ансамбля «Радуніца» з Мазыра. Будзе чым уразіць народ.

Мазырскі раён на фестывалi ў Ляскавiчах прадстаўляе народны ансамбль народнай песнi «Радунiца» — першы на Гомельшчыне калектыў, што пачаў працаваць у змешаным жанры. Арганiзатарам i нязменным кiраўнiком ансамбля ўжо больш як за 20 год дырэктар раённага Дома культуры Мiкалай Туравец, якi сам, дарэчы, родам з Ляскавiчаў.

— Мiкалай Васільевіч, што цiкавага падрыхтавалi для землякоў?

— На фестываль павязём вяселую праграму, звязаную з жыццём Палесся. Ведаю не па чутках, што там, як i на Мазыршчыне, жывуць людзi вяселыя — спевакi, танцоры. Два нумары праграмы спецыяльна запiсаны ў Ляскавiчах, толькi апрацаваны ў нашым калектыве — з аркестрам, вакалам, элементамi танца. Думаю, што землякам спадабаецца.

— Атрымлiваецца, што, акрамя канцэртнай дзейнасцi, вы яшчэ i самi збiраеце народны фальклор i апрацоўваеце яго?

— Так, нашы артысты займаюцца яшчэ і пошукава-збiральнiцкай i краязнаўчай дзейнасцю. Калектывам запiсаны больш за 300 розных песень, жартаў i прымавак. Некаторыя з iх набываюць новае гучанне i далейшае жыццё на сцэне.

— Калi ласка, у двух словах пра свой аматарскi калектыў.

— У ансамблi сабралiся работнiкi Дома культуры, студэнты i адна таленавiтая дзяўчынка-школьнiца. Самаму старэйшаму ўдзельнiку 62 гады, самай малодшай — 16. Але iх аб’ядноўвае любоў да музыкi, жаданне захоўваць i перадаваць з пакалення ў пакаленне непаўторную народную творчасць. Ёсць у нас нават свой «салавей» — гэта Анатоль Клiменка, якi майстарскi валодае мастацкiм свiстам. Уявiце сабе — музыка, аркестр, вакал, свiст — усё разам вельмi прыгожа гучыць.

— Дзе яшчэ, акрамя роднага Палесся, даводзiлася выступаць?

— Выступалi два разы на «Дажынках» — у Мастах Гродзенскай вобласцi i Мазыры, на «Славянскiм базары» ў Вiцебску, у Германii, Кiеве, Мiнску, Маскве, Малдове… Удзельнiчалi ў фестывалях самага рознага ўзроўню.

— А для работнiкаў жнiва ладзiлi канцэрты?

— А як жа! Перад хлебаробамi, бывала, што i ў 7 гадзiн ранiцы выступалi. Уяўляеце сабе: блакiтнае неба, сонейка толькi ўстае, механiзатары накiроўваюцца да сваiх камбайнаў, а тут нечакана мы — у народных касцюмах, з песнямi i пляскамi. Бачым, усмiхаюцца, пераглядваюцца адзiн з адным. Дробязi, скажаце? Можа, i дробязi, але прыемна. Настрой у людзей падымаецца i зусiм па-iншаму працуецца. Мы даем канцэрты, як кажуць, «у жывым гуку» — гэта наша крэда. Напрыканцы можам выйсці ў залу i пусціцца ў скокі, каб людзi маглi адпачыць разам з намi. Наша галоўная задача — несцi пазiтыў, ствараць атмасферу свята ў любым месцы.

— У чым сакрэт поспеху калектыва «Радунiца»?

— Трэба любiць народную творчасць, народную песню, i тады ўсё абавязкова атрымаецца.

— Якi твор з рэпертуара ансамбля самы любiмы i самы лепшы?

— Любiмыя ўсе, а лепшы твор — наперадзе…

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter