«Лепш жартаваць, чым гараваць»

ПАЧАЛОСЯ свята напрыканцы працоўнага тыдня ў аграгарадку Малыя Аўцюкi з адкрыцця сядзiбы-музея народнага гумару. Удзел у мерапрыемстве прыняў мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Павел ЛАТУШКА. Павіншаваўшы аўцюкоўцаў са святам, ён сказаў:

Так лiчаць аўцюкоўцы, сабраўшыся на VII Усебеларускі фестываль народнага гумару «Не жыццё — адны спакусы»

ПАЧАЛОСЯ свята напрыканцы працоўнага тыдня ў аграгарадку Малыя Аўцюкi з адкрыцця сядзiбы-музея народнага гумару. Удзел у мерапрыемстве прыняў мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Павел ЛАТУШКА. Павіншаваўшы аўцюкоўцаў са святам, ён сказаў:

— За гады свайго iснавання фестываль набыў адметнасць, стаў вядомым, сфармiраваў свае традыцыi, якiя не толькi захоўваюцца, але i развiваюцца. Свята гумару у Аўцюках яшчэ раз даказала, што наша родная Беларусь жыве i квiтнее…

У памяць аб сустрэчы ганаровым гасцям вясёлыя аўцюкоўцы падарылi шорты з народным беларускiм арнаментам. Адбылося таксама адкрыццё першай i адзiнай у свеце «Алеi зорных ног», дзе свой след ля парога сядзiбы назаўседы пакінуў iнiцыятар фестывалю, пiсьменнiк, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi Уладзiмiр Лiпскi.

Акрамя таго, былі ўручаны спецыяльныя ордэны самым знакамiтым аўцюкоўцам i тым, хто iх праслаўляе. Госцi прайшлiся па вёсках, вызначылі лепшы падворак, найбольш гаспадарлівыя сем’і, самую адмысловую кухарку, хаця гэта было зусiм няпроста.

На другі дзень свята перамясцілася ў раённы цэнтр Калінкавічы. На гарадской плошчы прайшлi конкурсныя выступленні ўсіх каманд і гасцей-гумарыстаў з розных куткоў Беларусi і Украіны. Тутэйшым вясёлым аўцюкоўцам давялося ўсур’ёз пацягацца з гумарыстамі з вёсак Спорава Бярозаўскага, Дубіна Валожынскага, Баянічы Любанскага раёнаў.

— Калiнкавiцкая зямля багатая не толькi на ўраджаi, але i на таленты, жарты, усмешкi, — сказаў у прывiтальным слове старшыня раённага выканаўчага камiтэта Iван Пiлiпец. — Наш палескi край надзвычай самабытны. Думаю, што невыпадкова сталiцай беларускага гумару сталi менавiта Аўцюкi. Хто хоць раз пабываў на свяце i сустракаўся са шчырымi i вясёлымi аўцюкоўцамi, той пераканаўся, што яны гасцiнна расчыняюць не толькi дзверы сваiх хат, але i свае сэрцы кожнаму, хто любiць гумар, хто ўдалым слаўцом уздымае настрой i нават лечыць ад смутку i хвароб.

Нягледзячы на спякоту, фестываль сабраў больш за сямсот удзельнiкаў. Два днi на калiнкавiцкай зямлі гучалi анекдоты, жарты, прыпеўкі, мініяцюры, забаўкі, прыколкі.

Акрамя конкурснай i канцэртных праграм, на кірмашы можна было набыць смешныя сувеніры, агледзець выстаўкі печаных скульптур па матывах народных баек, вырабаў народных рамёстваў, а таксама зазірнуць у гумарыстычнае фотаатэлье, наведаць аўцюкоўскі тыр, пабываць на футбольным матчы паміж Каласкамі і Калінкамі з Малых і Вялікіх Аўцюкоў.

Закончыўся фестываль гала-канцэртам i дыскатэкай, пасля чаго неба над Калiнкавiчамi ўпрыгожыў святочны салют.

Мяркую, што тым, хто наведаў у мiнулыя выхадныя фестываль гумару, гэта свята запомнiцца надоўга. У аўцюкоўцаў можна павучыцца, як працаваць i з аптымiзмам глядзець у заўтрашнi дзень.

Наталля ВАКУЛIЧ, «БН»

Фота Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА, БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter