Лебядзiнае возера

Апекунамi дзвюх сямей высакародных лебедзяў з’яўляюцца больш за сотню навучэнцаў Суйкаўскай сярэдняй школы Вiцебскага раёна

Трошкi нязвычна ў ваколiцах вялiкага горада выглядаюць дзве сям’i высакародных лебедзяў. Боязна, каб iх хто не пакрыўдзiў. Хаця бескарыслiвымi апекунамi ў птушак зяўляюцца больш за сотню навучэнцаў Суйкаўскай сярэдняй школы Вiцебскага раёна. На чале з галоўнымкуратарам” — настаўнiкам фiзiкi i iнфарматыкi Iванам Мiкалаевiчам Сафранковым.

Сам ён прызнаецца:

— У наш кiбернетычна-камп’ютэрны час дзецям не хапае яднання з жывой прыродай. I гэта проста падарунак лёсу, што ў двух кiламетрах ад Вiцебска на Суйкаўскiм возеры, непадалёку ад нашай школы, пасялiлiся лебедзi-прыгажуны. Пры любой магчымасцi школьнiкi бягуць да возера, частуюць сваiх любiмцаў i нiбы падзараджаюцца энергiяй чысцiнi i дабрынi…

Спачатку на возера прыляцела адна лебядзiная пара. У iх з’явiлася пяцёра дзетак. Потым падсялiлася другая сям’я з трыма пацешнымi птушанятамi. За лета маладняк падрос, i да цяперашнiх халадоў лебедзяняты абраслi пухам, хаця выглядаюць пакуль “брыдкiмi качанятамi” з вядомай казкi. Але лятаць ужо навучылiся i праз лiчаныя дзянькi разам з бацькамi адправяцца на пошукi больш цёплай “кватэры”. Праўда, Iван Мiка­лаевiч мяркуе, што далёка ле­бедзi з дзецьмi не паляцяць. Бо ёсць сур’ёзныя аргументы. Адно, што ў вырай усе пералётныя птахi даўно ад­ляцелi. З другога боку, ме­навiта лебе­дзi пры­звы­чаiлiся зiма­ваць на цёплых вадаёмах Бела­русi – там, дзе ёсць гiдра­электра­станцыi, iншыя крынiцы абагрэву рэчак i азёр. У прыватнасцi, на Лукомльскiм возеры ў Чашнiцкiм раёне штогод зiмуюць сотнi лебядзiных сем`яў. Выкiды цёплай вады з Лукомльскай ГРЭС не даюць замярзаць возеру нават у самыя лютыя маразы. Так што, хутчэй за ўсё, i суйкаўскiя прыгажуны абралi для сябе жытлом родныя мясцiны.

Галоўнае – засцерагчы высакародных птушак ад небяспекi. Можна не сумнявацца, што пад аховай такiх дабрадзеяў, як настаўнiк Iван Мiкалаевiч Сафранкоў i выхаванцы Суйкаўскай сярэдняй школы, iм бяда не пагражае. I нават дзiўна было даведацца ад iх, што ў мiнулыя стагоддзi лебедзi лiчылiся вытанчанай стравай на банкетах яснавяльможнай знацi. Таму колькасць гэтых птушак катастрафiчна скарачалася. Яны ледзь не трапiлi ў “чырвонакнiжнiкi”. Як толькi рука з ружжом узнiмалася на такую таямнiчую, авеяную рамантычнымi згадкамi i легендамi iстоту?!

Сапраўды даказана, што лебедзi жывуць парамi. Iх каханне будуецца аднойчы – i на ўсё жыццё. Адсюль i лiтаратурны выраз “лебядзiная вернасць”. У выпадку гiбелi адной з птушак у сям’i другая ўзнiмаецца за аблокi i, склаўшы крылы, каменем падае на зямлю. Вось такiя замiлаваныя шлюбныя адносiны. Не пашкодзiла б многiм з так званых “homo sapiens” павучыцца ў “беласнежак” чысцiнi i трываласцi сямейных вузаў! У адносiнах да лебедзяў слова “здрада” непрымальнае, неiснуючае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter