Ламаць... або ладзіць?!

“Хлебасольны” каравай, якім бацькі сустракаюць маладых перад парогам роднай хаты, часта называюць сімвалам новага шчаслівага сямейнага жыцця. А ці можна яго кусаць і ламаць?

“Хлебасольны” каравай, якім бацькі сустракаюць маладых перад парогам роднай хаты, часта называюць сімвалам новага шчаслівага сямейнага жыцця. А ці можна яго кусаць і ламаць?

Сёння пры сустрэчы маладых пасля вянца абавязкова знойдзецца “ўсёзнайка”, які дасць “мудрую” параду: “Хто большы кавалак адкусіць, той будзе галавой у сям’і”. Дазволім сабе нагадаць асобныя прапісныя ісціны з побыту беларусаў: гаспадаром або галавой у сям’і заўсёды быў мужчына. Выходзячы замуж, дзяўчына, абапіраючыся на вопыт сям’і, у якой яна нарадзілася, загадзя ведала і разумела, што ўсё жыццё яна будзе “за мужам — замужам”, ісці следам за ім, як нітка за іголкай. Ці варта ў такім выпадку самым парадаксальным чынам публічна адбіраць у мужчыны тое, што наканавана яму Богам, — пажыццёвы абавязак і клопат пра захаванне і матэрыяльнае забеспячэнне сям’і?

Для таго каб нашы сучаснікі больш выразна зразумелі сэнс рытуальнай памылкі, паспрабуем раскрыць семантыку абрадавага дзеяння “ламаць” больш шырока, пры гэтым будзем памятаць, што яно заўсёды асацыявалася з разбурэннем, разрывам, выступала як адзін са спосабаў знішчэння або пазбаўлення ад чаго-небудзь.

  • У рытуальных свавольствах, якія былі справакаваны парушэннямі рэгламентаваных паводзін, дзеянне “ламаць” (разбураць, руйнаваць) выступала як адзін з галоўных элементаў. Напрыклад, калі нехта з вяскоўцаў гарадзіў плот у “недазволены” час — да Радаўніцы або Дабравешчання (тым самым “непакоіў зямлю, якая магла адпомсціць неўраджаем ці эпідэміяй”), аднавяскоўцы разбуралі або ламалі яго пабудову.
  • Калі ў свята Дабравешчання гаспадыня што-небудзь пякла або смажыла (гэта значыць парушала забарону паліць у гэты дзень у печы, што магло, па меркаванні нашых продкаў, выклікаць працяглую засуху летам), жанчыны прыходзілі да той, што парушала нормы грамадскага побыту, і “развальвалі” печ: залівалі вадой усё, што было ўнутры, пры гэтым не забываліся абліць і саму неахайную гаспадыню.
  • У шлюбнай сімволіцы і вясельных абрадах “ламалі” (разбівалі) посуд, тым самым сімвалізавалі знішчэнне, разбурэнне мінулага, дашлюбнага статусу жаніха і нявесты.
  • Той жа самай сімволікай прасякнуты шматлікія абрадавыя дзеянні, якія выконваліся пасля першай шлюбнай ночы. У абрадах шанавання маладых удзельнічалі “цэлыя” прадметы (гаршчок, талерка, блін, кашуля і г. д.), калі нявеста была цнатлівай; і наадварот, надарваныя, надламаныя, патрэсканыя, калі нявеста аказалася несумленнай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter