Лакмусавая папера для ЖКГ

Брэстчына ліквідуе перакрыжаванае субсідзіраванне ў ЖК-плацяжах

Брэсцкая вобласць першай у краіне ліквідуе перакрыжаванае субсідзіраванне ў камунальных плацяжах

На пасяджэннi Брэсцкага аблвыканкама дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне ЖКГ» Сяргей Лабанаў адзначыў, што сёлета тарыфы на камунальныя паслугі для юрыдычных асоб фарміруюцца без уліку перакрыжаванага субсідзіравання. Гэта знізіла іх на 20—30 %, а разлікі паказваюць, што прадпрыемствы змогуць эканоміць каля 200 млрд. руб.

Паводле слоў Сяргея Лабанава, уводзіцца такі механізм, як планава-разліковы кошт. Ён будзе фарміравацца з сабекошту паслугі і невялікай, на ўзроўні 15—20 %, рэнтабельнасці. Сутнасць гэтага новаўвядзення ў тым, што зэканомленыя ў рамках усталяваных коштаў сродкі застаюцца ў прадпрыемства.

Калі ўсе намечаныя параметры будуць выконвацца, прыбытак ЖКГ можа дасягнуць 130 млрд. рублёў толькі за асноўныя паслугі.

Зараз планава-разліковыя кошты ўжо ўзгоднены з аблвыканкамам і Мінжылкамгасам, чарга за гарадскімі і раённымі выканкамамі. Мяркуецца, што новы механізм разлікаў за кампаслугі будзе запушчаны з 1 лютага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter