Літаратурны мост будуе моладзь

Стаць пераможцам літаратурнага конкурса ў дваццаць гадоў...

Стаць пераможцам літаратурнага конкурса ў дваццаць гадоў. Гэтым мала хто можа пахваліцца нават сярод прызнаных паэтаў і празаікаў. А вось у біяграфіі Георгія Фаміна і Маргарыты Латышкевіч такі факт ёсць. Яны, як і яшчэ восем чалавек, сталі пераможцамі першага міжнароднага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Мост дружбы». Сёння яны атрымаюць свае ўзнагароды.

Конкурс выклікаў вялікую цікавасць. У ім удзельнічала каля двухсот чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Арганізатары адкрылі шмат новых імён, кансалідзіравалі моладзь дзвюх краін, стварылі магчымасць для іх зносін і творчага ўзаемадзеяння. А літаратары разам з перамогай атрымалі выдатны шанс на публікацыю сваіх твораў.

Па выніках конкурсу быў выдадзены літаратурны альманах. Туды ўвайшлі апавяданні дзесяці (па пяць ад Беларусі і Расіі) маладых талентаў. Іх прозвішчы вызначаў экспертны савет пад кіраўніцтвам рэктара Літаратурнага інстытута імя М. Горкага доктара філалагічных навук Барыса Тарасава. На яго думку, гэты конкурс — выдатны крок у напрамку развіцця і ўмацавання культурных сувязей двух братэрскіх народаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter