Ліст у будучыню

На Алеі Герояў у Шклове закладуць капсулы з лістамі-наказамі

Адразу дзве капсулы з лістамі-наказамі для будучых пакаленняў плануецца закласці на Алеі Герояў у Шклове ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Першае пасланне падрыхтавалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і воіны-інтэрнацыяналісты.

Як удакладніў кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Сяргей Артамонаў, былыя салдаты напісалі, што самае дарагое на Зямлі — мір і свабода, якія нам былі падараваны 70 год таму. Яны наказалі берагчы ўсё добрае, што ёсць у нашай краіне. Сваім равеснікам з будучага ліст адрасавала і цяперашняя моладзь, яна расказала аб працоўных дасягненнях людзей розных прафесій, якія праслаўляюць родны раён. Аўтары спадзяюцца, што такая традыцыя захаваецца і ў далейшым.

Адкрыць капсулы з пасланнем нашчадкам загадана праз трыццаць год — у дзень стагоддзя з дня вызвалення Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter