Лісіца — не дурніца

Шатание по-белорусски — валэнданне, а осколок — аскабалак

Пераклад гэтай вядомай байкі Івана Крылова «Варона і Лісіца» зрабіў яшчэ Кандрат Крапіва. Здаецца, яе ўсе ведаюць у арыгінале яшчэ са школьных гадоў. Таму не будзем марна губляць час і месца ў газеце, адразу пачнём учытвацца ў беларускі варыянт байкі:

Не раз казалі свету шчыра,

Што лесціць брыдка, шкодна, але ўсё дарма:

У сэрца лесць пратышчыцца сама.

Вароне неяк Бог паслаў кусочак сыра,

Варона, радая сырку,

Збіралася паснедаць на суку,

Але задумалася, сыр узяўшы ў дзюбу.

Якраз Ліса тут бегла, як на згубу.

Раптоўна сырны дух Лісіцу запыніў:

Лісіца бачыць сыр, — сыр Ліску паланіў.

Да дрэва хітры звер на дыбках падыходзіць,

Хвастом павільвае, з Вароны воч не зводзіць,

І кажа соладка, ледзь дышучы, Ліса:

«Што за цудоўная краса!

Якая шыйка! Колькі ў вочках ласкі!

Каб расказаць, дык гэта ж проста казкі!

А дзюбка, пер’ейка! У захапленні я.

Ты, мабыць, і пяеш ляпей за салаўя.

Красуня, заспявай! А што калі, сястрыца,

Яшчэ б і голасам магла ты пахваліцца?

Пры харастве такім была б ты ў нас царыца!»

Ледзь утрымалася красуня на суку,

Такія чуючы пахвалы.

Ад радасці дух сперла ў валляку,

Варона каркнула, наколькі сілы стала.

Сыр выпаў, а Ліса — якраз таго й чакала.

Мараль, думаю, тлумачыць не трэба. Цяпер, як заўжды, звычайныя пераклады:

шатание — валэнданне

лестница, стремянка — драбіна

осколок, чурка — аскабалак

издевательство — здзек

метаться, носиться — гойсаць

юмор — гумар

стража, охрана — варта

клык, бивень — ікол

истопка — варыўня

личность — асоба

забота — клопат

свидание, встреча — спатканне

пескарь — пячкур

мальчуган, паренек — хлапец

промышленность — прамысловасць

существо — істота

рисунок — малюнак

сударь (уст.) — васпан

наперекор — насуперак

ромашка — рамонак

кожура, очистки — лупіна

коленопреклоненный — укленчаны

живо — рухава

чушь — лухта

лихорадка — трасца

пест — таўкач

ранней весной — напрадвесні.

Ну і будзе. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter