Лірычнае выкладанне прыватных гісторый

Сарычев В.В. В поисках утраченного времени: Кн. 3/ Василий Сарычев. — Брест: ОАО “Брестская типография”, 2009. — 312 с., фотографии.

Сарычев В.В. В поисках утраченного времени: Кн. 3/ Василий Сарычев. — Брест: ОАО “Брестская типография”, 2009. — 312 с., фотографии.

Васіль Сарычаў — вядомы на Берасцейшчыне і ў самім Брэсце журналіст. Шмат пісаў пра спорт. У апошнія гады засведчыў сябе як выключна цікавы гістарычны публіцыст. І адна за другой да чытача прыйшлі яго кнігі пад агульнай назвай “У пошуках страчанага часу”. Зусім нядаўна Брэсцкая друкарня выпусціла трэці зборнік са згаданай аўтарскай серыі. Васіль Сарычаў, адштурхоўваючыся, як правіла, ад прыватных фотаздымкаў, на якія шмат хто раней пры адсутнасці адпаведнага каментарыя, магчама, і ўвагі не звярнуў бы, расказвае пра гісторыю нашай Айчыны. Што ні раздзел, што ні фрагмент гістарычнай памяці — адразу трапляеш у драматычныя калізіі  і перыпетыі. Артыкулы, нарысы пра чужыя лёсы ў большасці сваёй людзей незнаёмых, зусім невядомых становяцца штуршком да перажыванняў за сваіх прашчураў, за папярэднікаў, якім дасталося шматпакутнае і складанае жыццё. Праўда, менавіта ў трэцім зборніку “У пошуках страчанага часу” Васіль Сарычаў прыўздымаецца над сваімі папярэднімі перакананнямі ў выбары творчага кірунку. Ужо ў большай ступені асновай для публікацый становяцца дакументальныя, архіўныя матэрыялы, якія расказваюць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асобна выдзялены раздзел пра Брэсцкую крэпасць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter