Лідары хлебнай нівы – лідары і на касавіцы

Сказалася засуха. Папраўляюць становішча тут за кошт кукурузы, ураджай якой выдаўся на славу. 1300 гектараў «каралева палёў» займае ў ААТ «Таргуны». Уборку тут вядуць два механізаваныя атрады, на ўзбраенні якіх камбайны КВК-800 і «Ягуар», і 12 адзінак тэхнікі на адвозцы. На зялёным жніве ля вёскі Камайск працуе сёлетні чэмпіён хлебнай нівы Вячаслаў Аніковіч. Ён намалаціў на камбайне КЗС-10 1661 тону зерневых. Спорыцца работа ў лідара і на кукурузным полі. Хаця да сіласная ямы мясцовай фермы ўсяго які кіламетр, але «МАЗы» з нарошчанымі бартамі ледзь паспяваюць вярнуцца назад, каб камбайн не прастойваў. Кузаў машыны напаўняецца за лічаныя хвіліны.

У ДОКШЫЦКІМ раёне з першага ўкосу нарыхтавана 16,32 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, або на 0,44 менш, чым летась

Сказалася засуха. Папраўляюць становішча тут за кошт кукурузы, ураджай якой выдаўся на славу. 1300 гектараў «каралева палёў» займае ў ААТ «Таргуны». Уборку тут вядуць два механізаваныя атрады, на ўзбраенні якіх камбайны КВК-800 і «Ягуар», і 12 адзінак тэхнікі на адвозцы. На зялёным жніве ля вёскі Камайск працуе сёлетні чэмпіён хлебнай нівы Вячаслаў Аніковіч. Ён намалаціў на камбайне КЗС-10 1661 тону зерневых. Спорыцца работа ў лідара і на кукурузным полі. Хаця да сіласная ямы мясцовай фермы ўсяго які кіламетр, але «МАЗы» з нарошчанымі бартамі ледзь паспяваюць вярнуцца назад, каб камбайн не прастойваў. Кузаў машыны напаўняецца за лічаныя хвіліны.

— «Ягуару» шосты год, — патлумачыў Вячаслаў. — Зімою я перабраў яго. А гаспадарка знайшла магчымасць набыць даволі дарагія запчасткі. Затое цяпер — без праблем. У дзень выдаю да тысячы тон зялёнай масы.

Усяго ў гаспадарцы ўбрана амаль трэць кукурузнага палетку і закладзена 10940 тон высакаякаснага корму.  Звыш сямі тысяч тон запісаў на свой рахунак Вячаслаў Аніковіч.

Зайздросныя тэмпы на зялёным жніве паказвае і шасціразовы ўдзельнік рэспубліканскіх «Дажынак» Уладзімір Лаўцэвіч з ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс». У яго таксама «Ягуар», толькі пятнаццацігадовага «ўзросту». Каб вывесці агрэгат у чарговы сезон на поле, Уладзіміру давялося стаць рацыяналізатарам. Ён вырабіў нават утулку з латуннай гільзы снарада!..

У райаграсэрвісе, дарэчы, сама больш бяруць зялёнай масы з гектара — 400 цэнтнераў.

Як паведаміла намеснік старшыні Докшыцкага райсельгасхарча Людміла Бальчэўская, у раёне ўжо закладзена 30 тысяч тон сенажу. Усяго ж разлічана атрымаць з кукурузнага поля 150 тысяч тон выдатнага корму, або 10 цэнтнераў кармавых адзінак, што з улікам першага ўкосу і ўраджаю зерневых дасць магчымасць поўнасцю забяспечыць ім статак буйной рагатай жывёлы на зіму.

Урадзіла сёлета кукуруза і ў Дубровенскім, Лепельскім, Міёрскім, Чашніцкім і іншых раёнах, дзе атрымліваюць больш за трыста цэнтнераў зялёнай масы з гектара. У гэтых раёнах убрана толькі пятая частка плошчаў, а прыбаўка ў кармах даволі значная.

— На сённяшні дзень, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводству Лепельскага райвыканкама Любоў Плігоўка, — у раёне нарыхтавана травяных кармоў па 21 цэнтнеру кармавых адзінак на ўмоўную галаву, а да завяршэння ўборкі будзе не менш трыццаці. Дарэчы, у мінулым годзе на гэту пару было назапашана толькі па 15,8 цэнтнера. Сёлета тэмпы нарыхтоўкі значна вышэй. Напрыклад, траншэю ў тысячу тонн у гаспадарках закладваюць не болей чатырох дзён.

Найбольш зладжана, па словах Любові Мікалаеўны, працуюць механізатары ў сельгаспрадпрыемствах «Лепельскі», «Пражэктар» РУП «Віцебскхлебпрам», у якіх ужо ўбрана больш палавіны плошчаў, дзе пасеяна кукуруза на сілас. Амаль упоравень з імі ідуць корманарыхтоўшчыкі ААА «Лядна» і СПФ «Заазер’е» ААА «Лепельскі МКК». І ўраджай яе там, як кажуць, на славу. Скажам, у апошняй гаспадарцы — амаль 450 цэнтнераў, у «Пражэктары» — 421, у «Лядна» — 416.

— Сакрэт — безумоўнае выкананне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў ад падрыхтоўкі глебы да ўборкі кукурузы, — паясняе мая суразмоўца. — Ды і насенне ў нас сваё, айчыннае. Яно намнога танней імпартнага, але, як бачыце, не менш ураджайнае.

Святлана ЗАЛЕСКАЯ і Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота Уладзіміра САУЛІЧА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter