Лідар у працы і мнагадзетная маці

ЛЮБОЎ НАВУМАВУ ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Мінскаблдарбуд “Паплавы” Бярэзінскага раёна добра ведаюць як мнагадзетную маці і паспяховую работніцу жывёлагадоўчай галіны. На малочнатаварнай ферме “Паплавы” яна працуе аператарам машыннага даення і практычна заўсёды знаходзіцца ў ліку лідараў.

У чым дзіўная акалічнасць сямейнага дабрабыту Навумавых...

ЛЮБОЎ НАВУМАВУ ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Мінскаблдарбуд “Паплавы” Бярэзінскага раёна добра ведаюць як мнагадзетную маці і паспяховую работніцу жывёлагадоўчай галіны. На малочнатаварнай ферме “Паплавы” яна працуе аператарам машыннага даення і практычна заўсёды знаходзіцца ў ліку лідараў.

Званне лепшай Любові даводзілася пацвярджаць не раз. Так і летась на раённым конкурсе сярод маладых аператараў машыннага даення яна абышла шматлікіх канкурэнтаў па прафесіі і атрымала дыплом пераможцы. Крыху раней вярнулася прызёрам абласнога конкурсу маладых аператараў машыннага даення, які праходзіў у Клецку. У чым жа сакрэт поспеху? Што спрыяе, хто дапамагае? Адказ аказаўся простым: каханне... Яно закладзена нават у яе імя.

— Ведаеце, калі была яшчэ дзяўчынай, — усміхаецца Любоў Дзмітрыеўна, — марыла пра высокага, дужага, шырокаплечага асілка. Напэўна, таму што сама маленькая, невысокая... У жыцці так і здарылася. Сустрэла свайго каханага на танцах у суседняй вёсцы, чакала з арміі... Тады яшчэ не ведала, што таксама “запала“ яму ў сэрца.

Мікалай Мікалаевіч мае спецыяльнасць газаэлектразваршчыка. Амаль 15 гадоў іх сямейнаму шчасцю. Гадуюць траіх дзетак, усе такія розныя, у кожнага свой характар, але ёсць дзіўная акалічнасць — даты нараджэння амаль усіх членаў сямейства супадаюць са святамі: у гаспадара — на Івана Купалу, у матулі — на Дзень абаронцаў Айчыны, у старэйшай дачушкі Наталлі — на Яблычны Спас, у Андрэя — на Новы год, толькі самы малодшы Жэнька парушыў гэту традыцыю — нарадзіўся ў лістападзе.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ: Любоў Дзмітрыеўна і Мікалай Мікалаевіч НАВУМАВЫ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter