Ёсць магчымасць пазнаёміцца з залатой калекцыяй беларускага жывапісу

Квіток не патрэбен

Фота БЕЛТА
Выяўленчы праект “Мастак і горад” паспеў палюбіцца не толькі беларусам, але і замежным гасцям. Пачынаючы з 2012 года на плошчы Якуба Коласа кожную вясну ладзіцца экспазіцыя рэпрадукцый карцін беларускіх мастакоў пад адкрытым небам, якая дазваляе бліжэй пазнаёміцца з нашай “выяўленчай” спадчынай і сучаснасцю.

Падчас гэтай культурнай ініцыятывы ўжо былі прэзентаваны работы Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Мікалая Селешчука, Валянціна Губарава. Тры гады таму экспазіцыю open-air аформілі 16 нашых сучасных мастакоў. Сёлета на выставе “Залатая калекцыя беларускага жывапісу” вырашылі прадставіць карціны 35 аўтараў. Сярод удзельнікаў шостай выставы “Мастак і горад” — Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Анатоль Бараноўскі, Руслан Вашкевіч, Зоя Літвінава і многія іншыя прадстаўнікі розных пакаленняў і творчых поглядаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter