Квiтней, Беларусь!

Рэспубліканская акцыя "Квітней, Беларусь!", прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, праходзіць у краіне 11—13 мая.

У Мінску каля архітэктурна-скульптурнага знака "Беларусь партызанская" ўчора быў дадзены ўрачысты старт акцыі. Салдаты роты Ганаровай варты ўсклалі вянок да памятнага знака. Аркестр выканаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, і салдаты роты Ганаровай варты вынеслі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць суайчыннікаў, якія загінулі, абараняючы Радзіму.
"Адна з асноўных рыс беларускага народа — павага да продкаў, вернасць традыцыям, — сказаў карэспандэнту БЕЛТА адзін з арганізатараў акцыі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Далжэўскі. — Мы ўдзячныя пакаленням працавітых, гордых і смелых папярэднікаў, верныя свайму славутаму мінуламу, хоць у нашай гісторыі, як і ў гісторыі ўсякага народа, ёсць складаныя і драматычныя падзеі".
У праграме акцыі — падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу сярод юных мастакоў "З чаго пачынаецца Радзіма", які праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў красавіку—маі 2007 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter