“Квiтней, Беларусь!”

Акцыя з такой назвай пройдзе па ўсёй краiне з 10 па 14 мая. Яна будзе прысвечана Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь. Арганiзатарамi агульнарэспублiканскага мерапрыемства выступаюць Рэспублiканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзiдэнцкi спартыўны клуб”, Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя.

Падчас правядзення акцыi па ўсёй краiне адбудуцца канцэртныя праграмы, урачыстыя лiнейкi, мiтынгi, мотапарады сцягоў, авiяшоу. Юнакоў i дзяўчат будуць прымаць у рады БРСМ, i гэта падзея стане для моладзi сапраўды запамiнальнай, бо суправаджацца яна будзе выступленнем зорак эстрады, ветэранаў вайны i працы, спартсменаў, заслужаных i вядомых палiтычных i грамадскiх дзеячаў рэспублiкi.
Завершыцца акцыя 14 мая ўвечары ля Палаца спорту, дзе пры падтрымцы Мiнгарвыканкама арганiзатары мяркуюць наладзiць святочны канцэрт “Квiтней, Беларусь!”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter