Кветкі ў вянок дружбы

На граніцы Беларусі, Расіі і Украіны адкрыецца лагер «Дружба»

26 чэрвеня, напярэдадні Дня моладзі, на граніцы Беларусі, Расіі і Украіны адкрыецца міжнародны палатачны лагер «Дружба-2014». Клімаўскі раён Браншчыны на тры дні стане цэнтрам культурна-спартыўных стасункаў моладзі.

У праграме лагера — правядзенне дыспутаў аб валанцёрстве, творчасці і лідарстве ў маладзёжным асяроддзі. Юнакоў і дзяўчат таксама чакаюць разнастайныя спартыўныя турніры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter