Кватарантка Роза

Раней, каб пазнаёміцца хлопцам і дзяўчатам, не патрэбны быў інтэрнэт.

Раней, каб пазнаёміцца хлопцам і дзяўчатам, не патрэбны быў інтэрнэт.

Сябра свайго далёкага юнацтва просіць адгукнуцца Роза Іванаўна Гаспадарава з Мінска. У 1956 годзе пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага вучылішча яна працавала там медсястрой. З братам кватаравала ў двухпакаёвай кватэры ў цэнтры горада. Побач жыла сям’я Гладковых. У гаспадыні Вольгі Міхайлаўны быў брат, які служыў мараком у Рызе. Роза з ім пазнаёмілася, перапісвалася. Пазней даведалася, што ён ажаніўся. Роза Іванаўна таксама выйшла замуж. З мужам пражыла 50 шчаслівых гадоў. Але ніяк не можа забыць пра свайго сябра, Мікалая Міхайлавіча Гладкова, які скончыў Гомельскі рачны тэхнікум і быў капітанам на пасажырскім судне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter