Квадрацыклы прытармозяць каля кветніка

У гэтыя чэрвеньскія дні кожны раз, вяртаючыся са сваіх участкаў, паштальёны асіповіцкага рабочага пасёлка Татарка Ала Джулай і Галіна Барсукова падсумоўваюць колькасць падпісчыкаў на перыядычныя выданні. Падпісная кампанія вядзецца актыўна. Жыхары пасёлка выпісваюць рэспубліканскія, мясцовыя газеты, тут больш дзесяці пастаянных сяброў “сельчанки”. Трактарыст торфапрадпрыемства Мікалай Салавей, ляснік Мікалай Гоцін, сацыяльны работнік Марыя Міхаленка сёлета адзначаліся спецыяльнымі прызамі рэдакцыі. Новымі падпісчыкамі выдання сталі Яўген Парываеў і Зінаіда Мамчыкава. Сёмы год узначальвае аддзяленне паштовай сувязі ў Татарцы Аксана ПІНЧУК (на здымку). У Асіповічах на тэлеграфе працавала яе маці. Дзяўчынка ў дзесяць гадоў асірацела. Расла ў бабулі Казіміры Тарабуевай.  Пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскі кааператыўны каледж. Атрымала дыплом і працавала прадаўцом, загадчыкам магазіна ў асіповіцкай вёсцы Ясень.

Сем гадоў таму Аксане Мікалаеўне прапанавалі замяніць на перыяд дэкрэтнага адпачынку начальніка аддзялення паштовай сувязі ў Татарцы. Так і засталася працаваць тут.

Напрыканцы лета рабочы пасёлак прыме ўдзельнікаў першага міжнароднага турніра на квадрацыклах трофі-рэйд. Наводзіцца парадак на вуліцах, у грамадскіх месцах. Да спартыўнага старту плануецца завяршыць рамонт аддзялення паштовай сувязі. Дбае Аксана Пінчук, каб прыгожа выглядала і тэрыторыя вакол абноўленага будынка. З вясны дагледжаны кветнік, падтрымліваецца парадак на паштовым падворку.

subbat50@mail.ru.

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter