Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Упершыню на Міжнародным фестывалі дружбы ў Ню-Ёрку быў прадстаўлены беларускі павільён

“Купалінка” гучала ў Брукліне

У IV Міжнародным фестывалі дружбы ў Ню-Ёрку паўдзельнічалі прадстаўнікі больш за 100 краін. Па галоўнай вуліцы Брукліна — самага інтэрнацыянальнага раёна Ню-Ёрка — прайшло святочнае шэсце. Гонар пранесці беларускі сцяг на парадзе сцягаў краін — членаў ААН меў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнік беларускай суполкі ў Ню-Ёрку Іосіф Каплінскі. Актывісты беларускай дыяспары “змайстравалі” сапраўдную вясковую хату, у якой можна было паслухаць беларускія песні, паспрабаваць любімыя айчынныя прысмакі — цукеркі, печыва, зефір і, вядома ж, мёд, а таксама набыць сувеніры з саломкі. Шматлікіх гасцей фестывалю ў беларускай хаце сустракалі, як і належыць, у нацыянальных касцюмах.

Завяршылася свята вялікім гала-канцэртам, на якім Беларусь прадстаўляла папулярная група ByCity. Для свайго выступу тры чароўныя спявачкі-беларускі выбралі народныя кампазіцыі “Цячэ вада ў ярок”, “Купалінку” і запальную песню з сімвалічнай назвай “Чарка на пасашок”.

Задума ню’ёркскага фестывалю — у тым, каб умацаваць дружбу паміж этнасуполкамі горада. Увогуле толькі ў Брукліне пражывае каля мільёна чалавек, ураджэнцаў розных краін свету. 

Зінаіда Комінская

Голас Радзімы № 31 (3535), чацвер, 17 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter