Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Літаратурная выстава “Завуся я толькі Янка Купала” дэманструецца ў будынку Пасольства Беларусі ў Францыі

Купала ў Парыжы

Сам Пясняр у Францыі не бываў, а блізкаю стала краіна для паэта найперш таму, што ў ёй знайшлі прытулак, ратуючыся ад рэпрэсій, удзельнікі вызваленчых паўстанняў з абшараў Рэчы Паспалітай. Як вядома, знакаміты дэвіз “Свабода. Роўнасць. Братэрства” быў блізкі й самому Янку Купалу. Трохі ж пазней французкім шармам напаўніла асабістае жыццё Янкі Купалы ягоная жонка Уладзіслава Станкевіч. Маці яе, парыжанка Эмілія Станкевіч-Манэ, жыла ў плыні тамтэйшай культуры, мела прыхільнасць да французкай кухні й на беларускай зямлі, якая стала для яе другой радзімай. Цешча й кансультавала паэта, калі той у 1921 годзе перакладаў “Інтэрнацыянал”.

Пра розныя повязі Янкі Купалы з Францыяй гаварылі на вечарыне-выставе “Завуся я толькі Янка Купала”, якая ладзілася ў плыні праектаў да Міжнароднага дня роднай мовы, 135-годдзя Янкі Купалы ды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. “Выстава, падрыхтаваная ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, панарамна прадстаўляе жыццё і творчасць Песняра. Пададзены вобразы ягоных твораў, увасобленыя вядучымі мастакамі-графікамі беларускай школы: гэта Васіль Шаранговіч, Георгі Паплаўскі, Міхал Басалыга, Барыс Забораў, — расказала супрацоўніца музея Марыя Барткова. — Такая імпрэза прадаўжае традыцыю беларускага дыпкорпусу па святкаванні юбілеяў Янкі Купалы пад эгідай ЮНЭСКА, распачатую ў 1962 годзе. Потым шырока адзначаліся і 100-я ўгодкі Песняра, калі яго імя было ўнесена ў спіс “Гадавіны выдатных асоб і гістарычных падзей на 1982 год”.

Голас Радзімы № 11 (3515), чацвер, 16 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter