Культуры служым!

Так могуць сказаць пра сябе многiя з асоб, творчасць якiх прадстаўлена ў экспазiцыi выставы “Сучасная Беларусь. Этапы культурнага будаўнiцтва”, што адкрываецца сёння ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi.

Моваю лiчбаў i фактаў, з дапамогаю багатага фотаматэрыялу i музейных экспанатаў расказвае выстава пра апошняе дзесяцiгоддзе, калi дасягненнi ў галiне айчыннай культуры сталi магчымыя дзякуючы важным заканадаўчым актам, прынятым урадам i Прэзiдэнтам краiны. Многiя з экспанатаў музейнымi каштоўнасцямi стануць толькi ў будучым, пакуль жа яны — сведкi творчай актыўнасцi асобы i таленту беларускага народа.
Дзейнасць культурных устаноў i падрыхтоўка прафесiйных кадраў, падтрымка дзяржавай дзеячаў культуры i мастацтва, таленавiтай моладзi, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны i развiццё народнай творчасцi — вось змест вялiкiх раздзелаў гэтай выставы, расказала карэспандэнту “НГ” намеснiк дырэктара музея па навуковай рабоце Нiна Калымага. Яна дадала, што ёсць у экспазiцыi i падраздзелы, якiя прысвечаны рэстаўрацыйна-аднаўленчым работам у Нясвiжы i Мiры, народнай будоўлi — Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, а таксама знакамiтаму ансамблю “Песняры”, пераможцы “Еўрабачання-2005” Ксенii Сiтнiк, здымкам фiльма “Анастасiя Слуцкая” i многiм iншым людзям, калектывам i значным падзеям у культурным жыццi краiны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter