Культработники обсудили связь историко-культурного наследия и туризма

На круглым стале ў БДУ культуры і мастацтваў абмеркавалі выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, каб развіваць унутраны і ўязны турызм. Культработнікі з усёй краіны падзяліліся досведам, пра гэта расказвае Наталля РАМАНОВІЧ, вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра:

Наталля РАМАНОВІЧ

– У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны 92 элементы, 18 з іх на Гродзеншчыне, пяць – у Гродзенскім раёне. Гэта музычныя інструменты, якія вырабляе М. А. Скрамблевіч з аграгарадка Адэльск, і традыцыйная кухня з гэтага мястэчка, роспіс велікодных яек у г.п. Сапоцкін, самаробныя велікодныя вербы (пальмы) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны, беларускія мастацкія практыкі саломапляценя ў Сапоцкіне і вёсцы Новая вежа. Мы сваю спадчыну выкарыстоўваем у турызме, адпрацавалі 15 гісторыка-культурных маршрутаў, у праграме брэндавыя святы, абрады, а таксама музеі з інтэкактыўнымі праграмамі і майстар-класамі. Напрыклад, музеі пісанкі, драўляных музычных інструментаў, ”Код памяці“,”Лялька ў карагодзе жыцця”. Такім чынам развіваем крэатыўны турызм.


basikirskaya@sb.by

Фота з уласнага архіва Наталлі РАМАНОВІЧ
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter