«Куфэрак старажытнасцей»

ПАДЧАС міжнароднай выставы «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» адбылася сустрэча з рэжысёрам Вольгай МАРОКАВАЙ, якая зняла фільм «Куфэрак старажытнасцей».

у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

ПАДЧАС міжнароднай выставы «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» адбылася сустрэча з рэжысёрам Вольгай МАРОКАВАЙ, якая зняла фільм «Куфэрак старажытнасцей».

Гэта стужка пра шырокавядомага мастака Дзмітрыя Струкава, які 150 гадоў таму ад Вільні праз Полацк і Мінск прайшоў па рэках і паштовых гасцінцах увесь усход і цэнтр Беларусі. Замаляваў дзясяткі гарадоў і вёсак, адшукаў старадаўнія кнігі, крыжы, званы, абразы і зафіксаваў іх на паперы. Між іншым, большасць гэтых рэліквій загінулі ў войнах і атэістычных кампаніях наступнага стагоддзя. Але застаўся альбом малюнкаў Дзмітрыя Міхайлавіча. З канца XIX стагоддзя ён захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. У перыяд выставы ёсць унікальная магчымасць азнаёміцца з гэтым альбомам у арт-кафэ музея.

Дарэчы, рэжысёр Вольга Марокава з 1978 па 1995 гады працавала на кінастудыі «Беларусьфільм». За свае працы была неаднаразова ўдастоена прызоў і дыпломаў розных фестываляў: «Нараджэнне галіны» (1981, дыплом і сярэбраны медаль ВДНГ, 1981), «Зялёнае і блакітнае» (1986, I прыз Міжнароднага фестывалю фільмаў і тэлепраграм «Экалогія», Чэхаславакія; дыплом экалагічнага фестывалю, Махачкала, Дагестан). А фільмы праваслаўнай тэматыкі займаюць значнае месца ў яе творчасці. Знятыя з вялікімі цяжкасцямі ў савецкія атэістычныя часы фільмы атрымалі ўзнагароды значна пазней. «Куфэрак старажытнасцей» (1988, дыплом II Кінафестывалю праваслаўных фільмаў, 1992), «Еўфрасіння Полацкая» (1989, прызы Кінафестывалю праваслаўных фільмаў, 1991, 1992 і інш. прызы), «Дакуль, браты!» (1992, спец. дыплом Кінафестывалю праваслаўных фільмаў, 1992), «Навошта спяваюць у храме» (2004). Вольгу Марокаву ведаюць таксама як аўтара сцэнарыяў, вершаў, п’ес, эсэ. Зараз яна працуе над раманам.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter