Ксёндз Кирилл Бардонов: можно ли католикам молиться в православных храмах?

Часам у вернікаў Каталіцкага Касцёла ўзнікае пытанне: ці можна ім зайсці ў права­слаўны храм, каб памаліцца. Гэта асабліва актуальна для нашай краіны, у якой цесна суіснуюць каталіцкая і праваслаўная кан­фесіі, а іх храмы ў гарадах і вёсках часта стаяць побач.

Аднойчы ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» я выпадкова пачуў, як замежныя турысты, якія стаялі каля ўвахода ў размешчаны там Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор, гучна задаваліся пытаннем: «Ці можна католікам заходзіць у праваслаўную царкву?» Для многіх людзей, асабліва з-за мяжы, гэта сапраўдная дылема. На свеце ёсць няшмат месцаў, дзе вернікі розных хрысціянскіх канфесій жывуць доўгі час побач. Часцей за ўсё вернікі пада­зрона ставяцца да прадстаўнікоў іншай канфесіі. У нашай краіне сфарміраваўся пазітыўны вопыт доўгага суіснавання разам праваслаўных, католікаў і пратэстантаў. Таму натуральна, што храмы іншай хрысціянскай канфесіі выклікаюць у нас павагу і мы бачым у іх месца малітвы, сустрэчы з Богам.

З пункту гледжання каталіцкага святара, хацелася б зазначыць, што зайсці ў які-небудзь праваслаўны храм асабіста для мяне азначае зайсці ў асаблівае месца, напоўненае цішынёй і малітвай. Няма нічога кепскага, калі мы з далікатнасцю і павагай заходзім памаліцца да нашых братоў-хрысціян.

Наведваючы храмы іншых канфесій, варта ўлічваць прынятыя там традыцыі, не перашкаджаць знаходзячымся там вернікам, асабліва калі яны прыйшлі на сумесную малітву. Радуецца сэрца, калі наведванне храмаў іншых канфесій дазваляе нам больш даведацца пра розныя галіны хрысціянства, зразумець іх светапогляд і бачыць у іх не ворагаў. Калі мы блізка знаёмімся з вернікамі іншых канфесій, то разумеем: часта ўсе хрысціяне жадаюць аднаго і таго ж. Яны ў сваім жыцці стараюцца жыць па Евангеллю, тэкст якога ва ўсіх аднолькавы. Мы перш за ўсё запрошаны старацца любіць Бога і бліжняга — як самога сябе. Таму давайце шукаць тое, што нас аб’ядноўвае, а не раздзяляе.

Ксёндз Кірыл Бардонаў
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter