Крышталь тэатральны

Заўтра, у Мiжнародны дзень тэатра, па традыцыi адбудзецца ўручэнне штогадовых рэспублiканскiх прафесiйных прэмiй, заснаваных Беларускiм саюзам тэатральных дзеячаў.
Заўтра, у Мiжнародны дзень тэатра, па традыцыi адбудзецца ўручэнне штогадовых рэспублiканскiх прафесiйных прэмiй, заснаваных Беларускiм саюзам тэатральных дзеячаў. Галоўная з iх – «Крыштальная Паўлiнка» ў намiнацыi «За жыццё ў мастацтве» прысуджана актрысе Гомельскага абласнога драматычнага тэатра народнай артыстцы Беларусi Людмiле Лаўрыновiч (Корхавай). Лаўрэатам прэмii «Крыштальны анёлак» названы артыст Беларускага тэатра «Лялька» Юрый Франкоў. «Крыштальную кветку» атрымае Аляксандра Багданава з Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя М. Горкага, а ўладальнiкам «Крыштальнай зоркi» стане Аляксандр Кашпераў з Тэатра-студыi кiнаакцёра. Сёлета ўрачыстая цырымонiя пройдзе ў Рэспублiканскiм тэатры юнага гледача, дзе будзе названы таксама i шэраг лаўрэатаў iмянных прэмiй за мiнулы тэатральны сезон.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter