Крылатыя арэлі

У Мінску з’явіцца 5 новых атракцыёнаў беларускай вытворчасці

Пяць новых атракцыёнаў беларускай вытворчасці з’явіцца ў мінскіх парках.

Чатыры з іх усталююць у парку 50-годдзя Кастрычніка, адзін — у Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. Сярод навінак — атракцыёны «Качэлiкi» і «НЛА», на якіх змогуць катацца дзеці ад 7 гадоў, «Міні-Джэт» і «Мульцяшкі», куды будуць пускаць нават самых маленькіх у суправаджэнні бацькоў, а таксама «Зігзаг» для дзяцей ад 10 гадоў.

— З 8 красавіка пачнецца раскансервацыя атракцыёнаў, — паведамілі ва УП «Гарадскія паркі Мінскзеленбуда», на балансе якога знаходзіцца чатыры сталічныя паркі, дзе эксплуатуецца больш за 40 атракцыёнаў. — Спецыялісты правераць усе металаканструкцыі на трываласць, правядуць грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні.

Зношаныя дэталі, вузлы і механізмы памяняюць. Пры ўмове захавання нормаў бяспекі Дзяржпрамнагляд выдасць дазвол на запуск атракцыёнаў. Плануецца, што яны пачнуць працаваць 12 красавіка. Тры навінкі запусцяць адразу, а астатнія дзве — крыху пазней.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter