Крутыя маршруты маршрутак

Дзяржаўтаінспекцыі Мінска неабходна ўдзяляць пільную ўвагу рабоце маршрутных таксі, лічыць старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў.

Выступаючы на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, ён канстатаваў, што ў сталіцы рэгіструецца шмат аварый, учыненых па віне вадзіцеляў маршрутак. У сувязі з гэтым мэр горада даручыў узяць пад строгі кантроль няўхільнае выкананне імі правіл дарожнага руху. Пры гэтым больш строга будуць спаганяць з уласнікаў маршрутных таксі. Больш дасканалым павінен быць і падбор вадзіцеляў.
Намеснік начальнка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Найдзенка, які прысутнічаў на нарадзе, паведаміў, што за мінулы тыдзень у сталіцы за парушэнні правіл дарожнага руху было аштрафавана амаль 120 вадзіцеляў маршрутак, з іх 17 пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. Усяго ў Мінску кожныя суткі ў сярэднім рэгіструецца 1,3—1,5 тысячы парушэнняў ПДР.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter